Беларускія вайскоўцы патрэбныя на мяжы з Украінай, каб пазбегнуць “нечаканага ўдару, як у 1941-м” — Лукашэнка
4 кастрычніка, Позірк. Улады Беларусі “вымушаныя надаваць асаблівую ўвагу” сітуацыі на мяжы з Украінай, каб “не прапусціць нечаканага ўдару, як гэта здарылася з Савецкім Саюзам у пачатку Вялікай Айчыннай вайны”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 4 кастрычніка падчас рабочай паездкі ў Пінскі раён (Брэсцкая вобласць).
“[Украінцы] падводзяць войскі [да мяжы] — мы падводзім. Каб не было нечаканасцяў, як у 1941-м. Я ведаю, што адбывалася тады, таму не трэба паўтараць памылкі. Трэба быць гатовымі. Яны там напружваюцца (войскамі і іншае) — мы ў адказ”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Ён сцвярджае, што ўлады ў Мінску “ніколі не ініцыявалі нейкае супрацьстаянне”. “Што такое вайна? Гэта катастрофа. Я не хачу, каб была вайна, і таму мы робім усё для таго, каб мірна скончылася гэта”, — удакладніў Лукашэнка.
У сваім выступе ён паўтарыў тэзіс, што “па пэўных каналах” у Беларусі захоўваюцца кантакты з Кіевам: абмяркоўваюцца “гуманітарныя пытанні”, у тым ліку “аздараўленне дзяцей”. Праўда, абмовіўся прамоўца, па тэматыцы дзяцей “палітыка для Украіны важней”.
“Мы ні ў якім разе не эскаліруем сітуацыю. Нам гэтая эскалацыя не патрэбная. Але мы ведаем: калі дзесьці ў іх засяроджванне ўзброеных сіл (хто ведае, для чаго яны ў кучу збіраюць вайскоўцаў і тэхніку зганяюць), як толькі нейкае напружанне з таго боку, я выстаўляю заслон сваімі вайскоўцамі”, — сказаў Лукашэнка.
Калі адбудзецца “сур’ёзнае абвастрэнне”, то, паводле яго слоў, “кожны камандзір аддзялення, узвода, батальёна павінен ведаць, дзе яго кавалак лесу і дарогі, які ён будзе абараняць”. “Калі праціўнік бачыць, што мы гатовыя, дакладна нападаць не будзе”, — перакананы ён.
Лукашэнка зноў заявіў, што ў Беларусі “не збіраюцца ваяваць з украінцамі”. “Мы будзем рабіць усё, каб суіснаваць з Украінай мірна. Калі яны гэтага хочуць. Народ гэтага хоча, але пакуль вярхушкай Украіны, кажуць, кіруюць амерыканцы”, — у чарговы раз абвінаваціў ён украінскія ўлады ў адсутнасці самастойнасці.
Кіраўніцтву Украіны, паводле яго сцвярджэння, “трэба ўзяць галаву ў рукі і зразумець, што ім перш за ўсё трэба будзе аднаўляць краіну”. “З дапамогай блізкіх ім людзей, перш за ўсё, беларусаў”, — заявіў Лукашэнка.
Ён зноў абвінаваціў Польшчу ў жаданні “прыхапіць заходнюю частку Украіны”, як Заходнюю Беларусь, “і там панаваць”. “Для нас гэта непрымальна. Калі толькі палякі ўлезуць ва Украіну і паспрабуюць захад адцяпаць, мы будзем украінцаў падтрымліваць. Таму што мы разумеем, што наступныя будзем мы”, — заявіў ён.
Лукашэнка рэгулярна заяўляе пра сваё міралюбнае стаўленне да Украіны, аднак гэтыя словы ідуць насуперак з рэальнымі дзеяннямі афіцыйнага Мінска.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайсковую агрэсію супраць Украіны, якая была падтрыманая ўладамі ў Мінску. З пачатку ўварвання, а таксама ў асобныя перыяды пазней, тэрыторыя Беларусі актыўна выкарыстоўвалася расійскім войскам для нанясення ўдараў па Украіне.
21 ліпеня 2022 года ў інтэрв’ю французскаму інфармацыйнаму агенцтву “Франс Прэс” Лукашэнка прызнаў, што з Беларусі ва Украіну была ўведзеная 20-тысячная групоўка расійскіх войскаў. Пасля паўночныя тэрыторыі былі вызваленыя.
11 красавіка 2023 года першы намеснік міністра абароны Украіны Аляксандр Паўлюк заявіў, што ў пачатку вайны 70 тыс. вайскоўцаў 35-й агульнавайсковай арміі РФ на 7 тыс. бронемашынах “з беларускай мяжы ўварваліся” на тэрыторыю Кіеўскай вобласці.
У тым ліку за саўдзел у расійскай агрэсіі заходнія краіны ўвялі санкцыі супраць прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі і многіх прадпрыемстваў краіны.
- Эканоміка
- ЭканомікаНа беларускім валютным рынку “няма ніякага шторму” — эксперт BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаBEROC: Інфляцыя застаецца нізкай для спажывецкага попыту, які склаўся ў эканоміцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства