Лукашэнка незадаволены “тысячамі лайдакоў”, рады прыезджым, бо “патрэбныя працоўныя рукі”

5 кастрычніка, Позірк. “Жывіце дружна, мірна. Не крыўдзіце ні ўкраінцаў, ні расіян, якія прыязджаюць да нас з дабром”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся 5 кастрычніка ў Мікашэвічах (Брэсцкая вобласць) да ўдзельнікаў фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2024”.
“Беражыце гэты мір. Міжрэлігійны, міжнацыянальны. Ён нам дорага дастаўся. Зямлі для ўсіх хопіць, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Прыезджыя да нас не просяць кавалак хлеба. А калі просяць, дык толькі на пачатку. Затым яны працуюць і зарабляюць самі. Нам патрэбныя на гэтай зямлі працоўныя рукі”.
Адзначыўшы, што зараз “час вельмі няпросты”, ён звярнуўся “з адной вельмі вялікай просьбай, вялікай задачай”, якую павінны “вырашыць усе разам”.
“Мы ўсе працаўнікі тут, тут не трэба нікога агітаваць, — сказаў Лукашэнка. — Але давайце сапраўды прызнаем: усе такія ў Беларусі? Не. Тысячы і тысячы лайдачаць. Вядома, я зраблю са свайго боку ўсё для таго, каб іх прыцягнуць да высакароднай працы, не толькі сялянскай. Але вы мусіце мне ў гэтым дапамагчы. Мы ж працаўнікі. Беларусы заўсёды былі працаўнікамі. І нядобра, калі мільёны людзей працуюць, а недзе тысячы боўтаюцца без справы. Нам трэба вырашыць гэтую праблему”.
З трыбуны ён паабяцаў “і надалей падтрымліваць людзей працы”, будаваць сацыяльныя аб’екты і жыллё, на працягу наступных пяці гадоў мадэрнізаваць і аднавіць “усе дарогі да аграгарадкоў”.
Лукашэнка дагэтуль неадназначна выказваўся наконт свайго ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах 2025 года. Аднак выступ у Мікашэвічах, намер “пабываць ва ўсіх абласцях, каб нізка пакла́няцца і падзякаваць” сельскім жыхарам, можа паказваць на тое, што ён такім чынам рыхтуецца да выбарчай кампаніі.
25 студзеня 2018 года быў падпісаны дэкрэт № 1 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва”, які адкарэктаваў дэкрэт № 3 ад 2 красавіка 2015 года “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”. У базу “дармаедаў” тады ўнеслі каля паўмільёна чалавек, яна ўвесь час папаўняецца.
Пачынаючы з 1 студзеня 2019 года працаздольныя грамадзяне, што не занятыя ў эканоміцы, аплачваюць камунальныя паслугі ў поўным аб’ёме.
Паводле даных Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, ад 200 да 500 тыс. чалавек пакінула Беларусь пасля падзей жніўня 2020 года. Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека называе меншую лічбу — 100 тыс.
Згодна з інфармацыяй Белстата, у жніўні 2024 года ў беларускай эканоміцы было занята 4 млн 118,5 тыс. чалавек. Праведзены “Позіркам” аналіз даных ведамства паказаў, што гэта на 0,09% больш, чым у ліпені (4 млн 114,9 тыс.; +3,6 тыс.), але ў параўнанні са студзенем — менш на 0,26% (4 млн 129,1 тыс.; -10,6 тыс.), жніўнем 2023-га — на 0,78% (4 млн 151 тыс.; -32,5 тыс.).

На радзіме Ціханоўскай Лукашэнка зноў казаў пра "фашысцкія санкцыі"
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць вакансій на рынку працы вырасла амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+