ДАІ зноў праверыць маршрутныя таксі

8 снежня, Позірк. Па ўсёй Беларусі 8–12 снежня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць “прафілактычныя мерапрыемствы”, скіраваныя на “падвышэнне бяспекі перавозак пасажыраў маршрутнымі мікрааўтобусамі”, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Як заяўлена, асноўная мэта мерапрыемстваў заключаецца ў тым, каб прадухіліць здарэнні з удзелам “транспартных сродкаў, што курсуюць у рэгулярных міжгародніх і прыгарадных зносінах”, а таксама правапарушэнні, якія “здзяйсняюцца кіроўцамі і службовымі асобамі перавозчыкаў”.
МУС папярэдзіла, што нарады дарожна-патрульнай службы “нададуць падвышаную ўвагу выпадкам эксплуатацыі няспраўнага транспарту, наяўнасці і стану зімовых шын, выяўленню парушэнняў правілаў манеўравання і абгону, перавышэння хуткасці, праезду на забараняльны сігнал святлафора”.
“Таксама на асаблівым кантролі супрацоўнікаў ДАІ выкарыстанне рамянёў бяспекі і перавозка пасажыраў у адпаведнасці з колькасцю пасадачных месцаў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Ведамства абяцае прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання, якія парушаць “вызначаны парадак выпуску кіроўцаў” або накіруюць на маршрут тэхнічна няспраўны транспарт.
Папярэдні раз Дзяржаўтаінспекцыя праводзіла аналагічныя мерапрыемствы 14–22 кастрычніка. Гэтаму папярэднічала аварыя ў Светлагорскім раёне (Гомельская вобласць) 10 кастрычніка, калі маршрутнае таксі “Мэрсэдэс” сутыкнулася спачатку з трактарам, а пасля з аўтамабілем “Фальксваген”. У выніку пацярпела 19 чалавек (шэсць загінула, восем было шпіталізавана).

- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў доля стратных прадпрыемстваў павялічылася да 20% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДарадца Ціханоўскай падтрымаў ідэю надаць Вольнаму беларускаму ўніверсітэту імя Мілінкевіча (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1,1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства


