Трамп: У Беларусі шмат калію, а нашым фермерам патрэбныя добрыя цэны

22 верасня, Позірк. Зацікаўленасць у куплі беларускіх мінеральных угнаенняў пацвердзіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, адказваючы на пытанні журналістаў 22 верасня на сумесным брыфінгу з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім на палях Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку.
“У Беларусі шмат калію, а нашым фермерам патрэбныя добрыя цэны, і мы хочам атрымаць цану ніжэйшую, чым у Канадзе”, — сказаў Трамп, маючы на ўвазе гандлёвыя адносіны паміж Вашынгтонам і Атавай, якія ўскладніліся (цытата па відэфзапісу на ютуб-канале Офіса прэзідэнта Украіны).
Паводле слоў амерыканскага прэзідэнта, ЗША працягнуць супрацоўніцтва з Канадай, аднак Беларусь “хацела б прадаваць калій па значна ніжэйшай цане”.
Пры гэтым, паводле слоў Трампа, ён не баіцца, што ўгода з Мінскам па каліі зможа ўмацаваць пазіцыі Расіі ў вайне супраць Украіны.
21 верасня прэзідэнт ЗША напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Truth Social, што Злучаныя Штаты Амерыкі “працуюць над буйной здзелкай па закупцы калійных угнаенняў у Беларусі”. “Цана будзе істотна ніжэйшай за тую, якую мы цяпер плацім Канадзе, — гэта вельмі добрая навіна для нашых фермераў і ўладальнікаў ранча. Дзякуй за ўвагу да гэтага пытання!” — адзначыў палітык.
Раней у той дзень Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімірам Арлоўскім заявіў, што Мінск не можа паставіць у ЗША вялікіх аб’ёмаў калійных угнаенняў, паколькі вырабленая прадукцыя ўжо звязаная кантрактамі на гэты год з іншымі краінамі.
11 верасня Лукашэнка паведаміў пра нібыта пастаўку беларускіх калійных угнаенняў Вашынгтону: “Цяпер грузім калій — прадаём Злучаным Штатам Амерыкі. <…> Вось у нас вызвалілася. Мы ж закантрактавалі іх (угнаенні. — “Позірк”.) на гэты год, на наступны год разгледзім. Цяпер з’явілася магчымасць судна загрузіць (заўтра дакладна скончым загрузку) — забірайце”.
15 верасня ён прыняў у Мінску спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла. У афіцыйных рэлізах тэма не ўздымалася.
Аднак у апублікаваным на наступны дзень інтэрв’ю The New York Times ад 16 верасня Коўл заявіў: “Здзелка па калійных угнаеннях знаходзіцца ў вельмі добрым стане, каб забяспечыць іх пастаўкі з Беларусі ў ЗША — менавіта гэтага хоча прэзідэнт Трамп. Сёння я сустрэўся з прэзідэнтам Літвы, а заўтра сустрэнуся з прэзідэнтам Латвіі, каб дамагчыся ўзгодненай пазіцыі ўсіх бакоў”.
16–17 верасня Коўл сустрэўся з прэм’ер-міністрамі Літвы і Латвіі, а таксама прэзідэнтам Літвы. У афіцыйных паведамленнях тэма транзіту калію не фігуравала.
У сакавіку гэтага года па выніках візіту Коўла ЗША адмянілі санкцыі ў дачыненні да беларускіх калійных угнаенняў. Пры гэтым іх пастаўка праз порт Клайпеды (Літва) немагчымая ў сувязі з санкцыямі Еўрапейскага саюза.
Ніводная краіна ЕС не можа ўдзельнічаць у калійнай здзелцы ЗША з Беларуссю — кіраўнік МЗС Літвы
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Навіны Германіі, ПалітыкаБундэстаг адхіліў праект альтэрнатыўнай рэзалюцыі аб палітыцы ўрада ў сферы правоў чалавека са згадваннем БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаУ трэцім квартале грузінскія ўлады выслалі 15 беларускіх грамадзян, з пачатку 2026 года — 39 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУпершыню ў гісторыі літаратурнай прэміі Гедройца двое з трох пераможцаў — ананімізаваныя аўтары (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Грузіі затрыманы беларус з пратэрмінаваным пашпартам, яму пагражае дэпартацыя ў Беларусь (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў незаконнага пранікнення мігрантаў з Беларусі ў ЕС перавысіла 15 тыс. — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



