Мінск 19:56

21-гадовая нецвярозая бяспраўніца зладзіла ДТЗ у Брэсце

22 верасня, Позірк. Аб дарожна-транспартным здарэнні, якое ўчыніла ў Брэсце 21-гадовая кіроўца, паведаміла УУС мясцовага аблвыканкама.

Як адзначаецца, ДТЗ адбылося на вуліцы Сяброўскай: “Было ўстаноўлена, што дзяўчына ніколі не атрымлівала вадзіцельскае пасведчанне і кіравала транспартным сродкам без права ўпраўлення”.

Паведамляецца, што падчас размовы з кіроўцам супрацоўнікі ДАІ “заўважылі ў яе відавочныя прыкметы алкагольнага ап’янення”.

Вынік агляду “пацвердзіў падазрэнні — 1,19 праміле алкаголю ў паветры, што яна выдыхала”, гаворыцца ў рэлізе.

Падрабязнасці ДТЗ не паведамляюцца.

Падзяліцца: