Санкцыі і закрыццё НДА негатыўна ўплываюць на экалогію Беларусі — BEROC
8 кастрычніка, Позірк. У апошнія гады Беларусь губляе пазіцыі ў глабальных экалагічных рэйтынгах, да гэтага вядуць санкцыйны ціск і масавае закрыццё ў краіне няўрадавых арганізацый.
Такая выснова ўтрымліваецца ў даследаванні цэнтра BEROC “Экалагічная перспектыва ўстойлівага развіцця Беларусі”.
Праводзячы даследаванне, аўтары аналізавалі тры вядомыя міжнародныя індэксы: індэкс мэтаў устойлівага развіцця (SDG Index), індэкс эфектыўнасці барацьбы са змяненнем клімату (CCPI) і індэкс экалагічнай эфектыўнасці (EPI).
Беларусь, адзначаюць эксперты, “традыцыйна дамагалася адносна добрых вынікаў у галіне ўстойлівага развіцця”, аднак у апошнія некалькі гадоў прагрэс “спыніўся і нават часткова павярнуўся назад”. Асаблівым фактарам гэтай стагнацыі з’яўляецца экалогія, звяртаюць увагу даследчыкі.
У перыяд з 2000 па 2020 год паказчыкі Беларусі ў індэксе МУР палепшыліся на 8,31 бала, аднак затым пачалося тармажэнне і нават зніжэнне. У 2020 годзе Беларусь займала 23-е месца (з больш чым 160 краін) у рэйтынгу, але ў 2023-м апусцілася на 30-е, што з’яўляецца самым нізкім паказчыкам з 2001 года, гаворыцца ў даследаванні.
Паводле ацэнак экспертаў, Беларусь стагнуе ў тых сферах МУР, якія звязаныя з навакольным асяроддзем: індэкс 7 (“Даступная і чыстая энергія”), 12 (“Адказнае спажыванне і вытворчасць”) і 13 (“Дзеянні ў галіне клімату”).
Падзенне ў гэтых індэксах, на думку аўтараў, “адлюстроўвае асноўныя праблемы Беларусі, уключаючы празмерную залежнасць ад выкапнёвага паліва”, “недастатковую ўвагу да аднаўляльных крыніц энергіі”, “неэфектыўнае кіраванне адходамі і выкідамі”, “нізкі прыярытэт пытанняў змены клімату ў эканамічнай і сацыяльнай палітыцы краіны”, “высокую вугляродаёмістасць эканомікі і нізкія амбіцыі ў дачыненні да скарачэння выкідаў”.
Зніжэнне паказчыкаў зафіксавана і ў індэксе CCPI: у 2024 годзе Беларусь паказала горшыя вынікі, чым у сярэднім па ўсходнееўрапейскіх краінах, якія ўваходзяць у склад ЕС (іх сярэдні бал CCPI склаў 55,43).
У рэйтынгу EPI Беларусь у 2016 годзе займала 35-е месца (сярод 180 краін), у 2020-м — 49-е, у 2022-м — 55-е.
Спецыялісты BEROC адзначаюць, што “праз эканамічныя і палітычныя ўзрушэнні пытанні экалогіі адышлі для дзяржавы на другі план”.
У даследаванні таксама падкрэсліваюцца негатыўныя наступствы санкцый, уведзеных у адказ “на шырока аспрэчаную дакладнасць вынікаў выбараў 2020 года” і ўдзел Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны.
“Хоць гэта і не было іх асноўнай мэтай, санкцыі прывялі да прыпынення “зялёных” праектаў і ініцыятыў, якія раней падтрымліваліся міжнароднымі арганізацыямі, такімі як Сусветны банк і іншыя праграмы ААН, ЕС і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, МВФ і г.д., а таксама міжнародных інвестыцый у Беларусь”, — гаворыцца ў публікацыі.
Праз санкцыі, удакладняюць аўтары, было прыпынена фінансаванне шэрагу праектаў па павышэнні энергаэфектыўнасці і іншых “зялёных” ініцыятыў у Беларусі, а таксама “праектаў па прасоўванні ўстойлівых экалагічных практык, энергаэфектыўнасці і доступу да чыстай вады, накіраваных на зніжэнне вугляроднага следу ў краіне і пашырэнне магчымасцяў выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі”.
Палітычны крызіс прывёў да выхаду Беларусі з Орхускай канвенцыі ў 2022 годзе, што “павялічыла верагоднасць судовага пераследу за экалагічную актыўнасць, тым самым падарваўшы ўдзел грамадзянскай супольнасці ў прыняцці рашэнняў і практычнай дзейнасці ў галіне аховы навакольнага асяроддзя”.
Яшчэ адным негатыўным наступствам называецца “масавая відавочная ліквідацыя экалагічных НДА ў краіне”, што “негатыўна адбілася на ўцягнутасці грамадзянскай супольнасці ў вырашэнне экалагічных праблем у Беларусі”.
Эксперты лічаць, што Беларусі для забеспячэння ўстойлівага развіцця “варта засяродзіцца на пашырэнні выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі” і “дыверсіфікацыі энергазабеспячэння”, неабходна “стымуляваць даследаванні ў галіне “зялёных” тэхналогій” і “заахвочваць супрацоўніцтва дзяржавы і прыватнага сектара ў галіне экалагічных ініцыятыў”, “прызнаць і супрацоўнічаць з экалагічнымі НДА і актыўна прыцягваць беларускае грамадства да прыняцця рашэнняў і рэалізацыі ініцыятыў у галіне ўстойлівага развіцця”.
Гл. таксама:
За пераслед “Экадома” Беларусь абмежавалі ў асаблівых правах і прывілеях у рамках Орхускай канвенцыі
КДБ прызнала “экстрэмісцкім фарміраваннем” грамадскае аб’яднанне “Экадом”
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры гады плошча новага жылля для людзей з патрэбай у Мінску зменшылася больш як удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка