КДБ прызнала “экстрэмісцкім фармаваннем” грамадскае аб’яднанне “Экадом”
19 кастрычніка, BPN. Дэ-юрэ ліквідаванае ў Беларусі грамадскае экалагічнае аб’яднанне “Экадом” 17 кастрычніка прызнана “экстрэмісцкім фармаваннем” і 19 кастрычніка ўключана ў Пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Згодна з рашэннем КДБ, “экстрэмісцкім фармаваннем” з’яўляецца “група грамадзян, якія з’яўляюцца кіраўнікамі, каардынатарамі і ўдзельнікамі ліквідаванага ў Рэспубліцы Беларусь грамадскага аб’яднання “Экадом” і працягвае дзейнасць за мяжой праз сеткавыя рэсурсы, ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць”. Такімі камітэт лічыць сайт, ютуб- і тэлеграм-каналы, старонкі аб’яднання ў сацыяльных сетках “Фэйсбук”, “Інстаграм”, “УКантакце”.
“Экадом” быў ліквідаваны 31 жніўня 2021 года рашэннем Вярхоўнага суда. 21 кастрычніка таго ж года бакі Орхускай канвенцыі аб доступе да інфармацыі, удзеле грамадскасці ў працэсе прыняцця рашэнняў і доступе да правасуддзя па пытаннях, якія датычацца навакольнага асяроддзя, прадпісалі Беларусі да 1 снежня аднавіць рэгістрацыю “Экадома”. Прадпісанне выканана не было. 18 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб выхадзе краіны з Орхускай канвенцыі.
У пералік “экстрэмісцкіх фармаванняў” 14 кастрычніка была ўключана арганізацыя “Дапамога”, якая базуецца ў Літве, якой кіруюць выхадцы з Беларусі Наталля Калегава і Алег Мяцеліца. КДБ называе прозвішчы яшчэ 21 чалавека, якія ў гэтай арганізацыі “ажыццяўляюць экстрэмісцкую дзейнасць”.
Усяго ў пераліку 95 “экстрэмісцкіх фарміраванняў”, у тым ліку 10 СМІ, якія не кантралююцца ўладамі.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАд пачатку 2026 года зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнымі стратамі для грамадзян — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


