Палітвязнямі прызнана яшчэ 9 чалавек

9 кастрычніка, Позірк. Аб прызнанні палітычнымі зняволенымі яшчэ 9 чалавек паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Цяпер такі статус маюць у Беларусі 1.287 чалавек.
Палітвязнямі прызнаныя Дзяніс Андрошчык, Ганна Васілюк, Раман Парфёнаў, Мікалай Пратасевіч, Арцём Басалай, Валерый Раўкоўскі, Анастасія Ільніцкая, Аляксандр Пратасюк, Аляксей Мартынаў.
Усе яны пераследуюцца (знаходзяцца пад следствам, альбо асуджаныя) паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
У заяве праваабаронцы нагадалі, што свабода мірных сходаў гарантаваная артыкулам 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. “Гэтая свабода не падлягае ніякім абмежаванням, акрамя тых, што ўстаноўленыя законам і неабходныя ў дэмакратычных краінах у мэтах нацыянальнай і грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва або абароны правоў і свабод іншых людзей”, — гаворыцца ў паведамленні.
Праваабаронцы патрабуюць у беларускіх уладаў неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых “у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарны перыяд”, а таксама “перагледзець палітычна матываваныя справы і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны”.
Акрамя “Вясны”, заяву падпісалі Беларускі ПЭН, “Прававая ініцыятыва”, Офіс па правах людзей з інваліднасцю.
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 15 верасня — 15 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ жніўні без уліку сезонных тавараў найбольш падаражэлі квіткі на прыгарадныя электрычкі, абутак для дзяўчынак і какава-парашок (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская: Прынцыповасць Статкевіча дае нам усім прыкладМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства