На тры месяцы абмежаваны вываз з Беларусі белакачаннай капусты, яблыкаў і рэпчатай цыбулі

10 кастрычніка, Позірк. У Беларусі на тры месяцы ўведзена ліцэнзаванне вывазу за межы краіны белакачаннай капусты, яблыкаў і цыбулі рэпчатай, паведамляецца ў тэлеграм-канале ўрада.
Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка.
Паведамляецца, што вываз гэтай прадукцыі незалежна ад краіны паходжання будзе ажыццяўляцца па разавых ліцэнзіях, якія выдаюцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненню з аблвыканкамамі (Мінскім гарвыканкамам).
Рашэнне аб магчымасці выдачы такой ліцэнзіі “будзе прымацца ўпаўнаважанымі органамі зыходзячы з ацэнкі суадносін свабодных рэсурсаў гэтай прадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь і патрэбнасці краіны ў ёй на момант узгаднення ліцэнзіі”.
Сцвярджаецца, што дакумент падпісаны “ў мэтах забеспячэння ўнутранага рынку сельскагаспадарчай прадукцыяй у міжсезонны перыяд у поўным аб’ёме”.
8 кастрычніка ўрад прадоўжыў на чарговыя паўгода ліцэнзаванне вывазу з Беларусі збожжавых, з 23 верасня на аналагічны тэрмін прадоўжана забарона на вываз з краіны больш як 250 відаў прамтавараў.

- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ лагерах вайскова-патрыятычнага профілю ўлетку пабывала больш за 22 тыс. дзяцейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа першае паўгоддзе да медыкаў звярнулася 302 чалавекі, якія кантактавалі з шалёнымі жывёламіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у жніўні знізіўся на 1,14% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольская памежная служба больш за тыдзень не фіксуе актыўнасці мігрантаў на фоне публічных кантактаў Мінска і ВаршавыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНяма краіны, дзе не было б ніводнага карыснага рашэння праблем беларусаў — МамаеваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка

