Лукашэнка патрабуе ад мясцовых уладаў план развіцця Гомельскай вобласці, выступае за меліярацыю
12 кастрычніка, Позірк. Планам развіцця Гомельскай вобласці пацікавіўся ў старшыні аблвыканкама Івана Крупко Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання гарадскога пасёлка Карма, дзе 12 кастрычніка праходзіць фестываль-кірмаш “Дажынкі-2024”.
“Узімку вы мне адкажаце, што мы будзем рабіць з Гомельскай вобласцю, — цытуе спікера яго прэс-служба. — Думайце ў цэлым пра Гомельскую вобласць, што будзем рабіць. Землі трэба адрадзіць, меліярацыю трэба правесці і культура земляробства павінна быць ідэальная”.
Варта адзначыць, паводле даных навукоўцаў, каля 10% глеб на тарфяніках, што выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы, у рознай ступені дэградаваныя. “Самая праблемная профільная дэградацыя тарфянікаў — гэта водная і ветравая эрозія глеб, — заяўляў у снежні 2022 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута глебазнаўства і аграхіміі Нацыянальнай акадэміі навук Віталь Лапа. — Асноўная маса зямлі, схільнай да ветравой эрозіі, знаходзіцца на Палессі, дзе актыўна праводзілася меліярацыя. Калі 10 гадоў таму ў нас было 212 тысяч гектараў дэградаваных тарфянікаў, то сёння — 312 тысяч гектараў”.
Падчас наведвання Кармы Лукашэнка таксама даручыў старшыні аблвыканкама “развіваць не толькі сацыяльную базу, але і думаць пра новыя вытворчасці”, а для гэтага “трэба прыцягваць у рэгіёны людзей”, “падумаць, як іх заматываваць”.
Выступаючы перад гасцямі фестывалю, ён заявіў, што пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС улады “катэгарычна адпрэчылі” прапановы забыцца пра забруджаныя радыёнуклідамі тэрыторыі Гомельскай вобласці і перастаць там жыць.
“Я разумеў: забяспечыць годнае жыццё ў чарнобыльскіх раёнах у рэаліях развалу 1990-х гадоў — задача амаль невыканальная, — сказаў ён. — І ніякіх рэцэптаў [па паляпшэнні сітуацыі] не існавала. Але рашэнне было прынятае: мы нашых людзей на волю лёсу не кінулі. І тады мы зрабілі абсалютна слушны выбар. Гэта стала першым крокам. І, як бачна з пазіцыі сённяшняга дня, крокам смелым. Крокам да адраджэння тэрыторый”.
26 красавіка 1986 года ў 1:23, адбылася найбуйнейшая ў гісторыі чалавецтва тэхнагенная катастрофа — аварыя на ЧАЭС. Нягледзячы на тое, што станцыя месціцца ва Украіне, больш за 70% радыенуклідаў, якія вызваліліся ў выніку разбурэння рэактара чацвёртага энергаблока, асела ў Беларусі.
Паводле даных Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС (Дзяржатамнагляд), за мінулы пасля аварыі час плошча забруджвання цэзіем-137, на які прыпадае 90% дозавай нагрузкі на жыхароў Беларусі, зменшылася ў 1,8 раза і цяпер складае 25,5 тыс. квадратных кіламетраў (12% тэрыторыі краіны).
Узровень забруджвання цэзіем-137 звыш 1 Кі/км2 па-ранейшаму фіксуецца на 1,5 млн га лясоў (больш за 15% фонду) і 819 тыс. га сельгасугоддзяў (каля 11%).
Адразу пасля аварыі ў зоне радыеактыўнага забруджвання апынулася 3.678 населеных пунктаў (479 спыніла існаванне) з 2,2 млн жыхароў. Цяпер, паводле інфармацыі Дзяржатамнагляду, у гэтай зоне знаходзіцца 2.022 населеныя пункты (-45%), у якіх пражывае 930 тыс. чалавек (-58%), у тым ліку 185 тыс. дзяцей.
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства