Журналіст Мялешка: Справа з выдварэннем мяне з Грузіі была толькі пачаткам — цяпер такіх выпадкаў ужо каля дзясятка
Апублікавана ў адкрытым доступе 13 кастрычніка а 17:14.

13 кастрычніка, Позірк. Справа з выдварэннем Андрэя Мялешкі з Грузіі стала “толькі пачаткам” гэтага працэсу, цяпер такіх выпадкаў ужо каля дзясятка, паведаміў “Позірку” журналіст, якога ў верасні не ўпусцілі ў краіну пасля вяртання з Польшчы.
“Некалькі дзён таму не пусцілі двух беларусаў. Адзін з іх з’яўляецца сябрам Каардынацыйнай рады. Гэты чалавек не хоча пра сябе казаць. Ён спрабаваў уехаць на тэрыторыю Грузіі з Турцыі, яго не пусцілі некалькі разоў. Ён спрабаваў гэта зрабіць у розныя змены [працы памежнікаў], і ў яго не атрымалася”, — сказаў журналіст.
Цяпер Мялешка пражывае ў Польшчы са старэйўай дачкой, яго жонка з малодшай дачкой застаюцца ў Грузіі. Фонд салідарнасці BySol абвяшчаў збор сродкаў у дапамогу сям’і.
“Грошы ўжо сабраныя, але я пакуль не атрымаў ні капейкі з гэтага збору. Мяне папрасілі, каб ён патрываў яшчэ некалькі сутак”, — адзначыў журналіст.
Ён называе гэта ілюстрацыяй яго “любімага выразу” — “беларус беларусу беларус”. “Ведаю людзей, якія персанальна пералічвалі сродкі, ведаю, як гэта адбывалася ў апошнія дні. Дзякуй ім вялікі, бо была праблема”, — дадаў Мялешка.
Паводле яго слоў, цяпер ён з дачкой жывуць у Беластоку, кватэру на некалькі месяцаў “далі беларускія айцішнікі”. “Далей будзем ці “мельдавацца” (рэгістравацца па месцы пражывання. — “Позірк”.) ў гэтай кватэры, ці будзем шукаць іншае жытло. Пакуль яшчэ не ведаем дакладна”, — сказаў Мялешка.
У далейшых планах журналіста, паводле яго слоў, — падача дакументаў на атрыманне сталага віду на жыхарства (мужчына мае польскія карані). Таксама ў сям’і разглядаюць магчымасць прасіць міжнародную абарону.
“Мы не ведаем, як будзе далей, але чакаем, каб сюды да нас прыехала мая жонка з малодшай дачкой. Калі гэта адбудзецца, пакуль не можам казаць. Хацелася б, каб як мага хутчэй”, — паведаміў журналіст.
16 верасня стала вядома, што беларускага журналіста і актывіста Андрэя Мялешку, які пражываў у Батумі з 2021 года, не ўпусцілі ў Грузію ў аэрапорце Кутаісі, куды ён прыбыў разам з непаўналетняй дачкой з Варшавы познім вечарам 15 верасня.
У ноч на 17 верасня іх адправілі назад у Варшаву, жонцы журналіста, якая прыбыла ў аэрапорт, дачку не аддалі.
Мялешка эміграваў з Беларусі праз пагрозу рэпрэсій. У Батумі ён адкрыў краму беларускай нацыянальнай сімволікі, працаваў на розныя СМІ.

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў верасні вырас на 1,2% пасля зніжэння на 0,8% у жніўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 9 месяцаў 2025 года суседнія краіны ЕС зафіксавалі амаль 38 тыс. спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда гандлю таварамі з краінамі па-за СНД вырасла да 5,7 млрд долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка