Праваабаронцы паведамляюць пра масавы перавод у калоніі экс-палітвязняў, асуджаных да абмежавання волі па месцы жыхарства
14 кастрычніка, Позірк. У кастрычніку фіксуецца масавы перавод у калоніі былых палітвязняў, асужданых да абмежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы адкрытыга тыпу (ПУАТ), паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Паводле даных праваабаронцаў, у гэтым месяцы “адбыліся ці яшчэ адбудуцца” не менш за 25 судовых працэсаў, накіраваных на тое, каб зрабіць пакаранне больш жорсткім.
У паведамленні “Вясны” гаворыцца, што 14 кастрычніка ў Мінску разглядаецца восем такіх спраў. Адзначаецца, што некаторыя працэсы праходзяць завочна, бо маюць дачыненне да былых палітвязняў, якія пакінулі краіну. У прыватнасці гаворка пра Вольгу Рытус і даследчыцу Валерыю Чарнаморцаву, асуджаных за ўдзел у акцыях пратэсту адпаведна на 3 і 2,5 года без накіравання ў ПУАТ.
З чэрвеня колькасць спраў па змене пакарання на больш жорсткае дасягнула 40, вынікае з даных “Вясны”.
Праваабаронцы адзначаюць, што паводле заканадаўства, для змены пакарання на больш жорсткае дастаткова трох спагнанняў за пэўныя парушэнні. Такімі лічацца невыкананне асуджаным “ускладзеных на яго абавязкаў”, напрыклад, “забяспечваць магчымасць бесперашкоднага ўваходу ў сваё жыллё супрацоўнікам РАУС/РУУС, якія кантралююць асуджанага”, “ажыццяўляць тэлефонную сувязь з супрацоўнікамі”, “з’яўляцца па вызаве супрацоўнікаў” і інш.
Праваабаронцы адзначаюць, што правы людзей, асуджаных да абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ, пастаянна парушаюцца, а абараніць іх немагчыма. “Пры наяўнасці адпаведнай волі, супрацоўнікі крымінальна-выканаўчай інспекцыі могуць значна пагоршыць стан чалавека, які знаходзіцца пад пастаянным кантролем, і воля якога значна абмежаваная як фармальна прысудам, так і непасрэдна кантролем супрацоўнікаў крымінальна-выканаўчай інспекцыі”, — гаворыцца ў заяве “Вясны”.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка