За дзевяць месяцаў у лабавых сутыкненнях транспарту на дарогах Беларусі загінула 55 чалавек

14 кастрычніка, Позірк. За студзень — верасень 2024 года на дарогах Беларусі зарэгістравана 166 лабавых сутыкненняў, у выніку якіх траўмавана 230 чалавек, загінула — 55, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле даных ведамства, 11–13 кастрычніка спынена 109 парушэнняў правілаў абгону і выезду на паласу сустрэчнага руху. За гэтыя дні адбылося 35 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх траўмавана 39 чалавек, загінула — 3.
Супрацоўнікі ДАІ затрымалі 133 нецвярозых кіроўцы, спынілі 665 фактаў кіравання транспартам бяспраўнікамі. За перавышэнне хуткасці аштрафавалі 764 кіроўцы. Больш за 2,3 тыс. пешаходаў і каля 660 раварыстаў прыцягнулі да адказнасці за розныя парушэнні (386 з іх былі п’яныя).
Адзначаецца, што на самых аварыйна небяспечных участках дарогі Брэсцкай, Магілёўскай і Мінскай абласцей працавалі экіпажы спецыяльнага падраздзялення дарожна-патрульнай службы “Страла”, выкарыстоўваліся квадракоптары.
Паводле даных ДАІ, у 2023 годзе на дарогах Беларусі загінула 434 чалавекі — найменшая колькасць за ўсю гісторыю ўліку (у 2022 годзе — 466).
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь першая па зарплаце ў ЕАЭС толькі ў адным з 19 відаў дзейнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку снежня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 404 спробы нелегальнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



