Рассельгаснагляд не дазволіў беларусу даставіць у Мінск набытыя ў Маскве сухафрукты і арэхі

10 сакавіка, Позірк. Пра спыненне спробы несанкцыянаванага вывазу з Расіі ў Беларусь каля 4 тон сухафруктаў і арэхаў паведаміла 10 сакавіка Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).
Груз перавозіўся 3 сакавіка на аўтамабілі пад кіраваннем грамадзяніна Беларусі, які ехаў у Мінск.
“У ходзе першаснага кантролю па наяўнай на тары маркіроўцы было ўстаноўлена, што прадукцыя мае паходжанне з краін блізкага і далёкага замежжа, адгружана ў маскоўскім аптовым прадуктовым цэнтры “Фуд Сіці” і не суправаджалася фітасанітарным сертыфікатам”, — адзначае Рассельгаснагляд.
Паведамляецца, што фітасанітарная экспертыза не выявіла ў адабраных узорах шкодных каранцінных арганізмаў, тым не менш далейшае перамяшчэнне грузу ў напрамку Беларусі было спынена. 6 сакавіка груз вернуты са Смаленскай вобласці ў Маскву.
Перавозчык прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваНатуральнае змяншэнне насельніцтва ў 2025 годзе было ў 1,9 раза больш, чым у 1995-м — першым поўным годзе кіравання Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСуседнія краіны ЕС ад пачатку красавіка зафіксавалі больш за 2 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



