Дзве малалетнія дзяўчынкі загінулі на пажары ў Мінскім раёне
15 кастрычніка, Позірк. Дзве малалетнія дзяўчынкі загінулі ад агню ў аграгарадку Сеніца (Мінскі раён) днём 14 кастрычніка, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Паводле інфармацыі ведамства, падчас тушэння пажару ў кватэры пенсіянеркі былі знойдзены целы дзвюх яе ўнучак (2018 і 2021 г. н.).
Сын гаспадыні (1977 г. н.) атрымаў апёкі і быў шпіталізаваны.
За мінулыя суткі агонь таксама забраў жыцці двух мужчын у Пінскім раёне (Брэсцкая вобласць).
Згодна з данымі МНС, агулам ад пачатку года на тэрыторыі Беларусі адбылося 4.879 пажараў (за аналагічны перыяд 2023-га — 4.590; +6,3%). Загінула 394 чалавекі (357; +10,4%), у тым ліку 11 дзяцей (5; больш як у 2 разы); траўмавана — 492 (432; +13,9%).
Стужка навін
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ лістападзе колькасць занятых у эканоміцы зменшылася на 2,4 тыс. чалавек — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 29 снежня 2025 года — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаГалоўчанка: Бачым анамальна нізкую для снежня інфляцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ Беларусі працуюць больш за 480 тыс. пенсіянераў — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка



