Лукашэнка запэўнівае, што вырашыць праблему жылля для шматдзетных, хаця аб’ёмы яго будаўніцтва падаюць
15 кастрычніка, Позірк. Да пытання падтрымкі шматдзетных сем’яў “падыход павінен быць дыферэнцыяваны”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, заслухоўваючы 15 кастрычніка даклад аб удасканаленні сацыяльнай падтрымкі насельніцтва.
“Чохам тут працаваць нам нельга, — цытуе спікера яго прэс-служба. — Так, мы будзем падтрымліваць тых, хто нараджае дзяцей, асабліва ў якіх пяцёра дзетак і больш (маюцца і такія)”.
Паводле яго слоў, у Беларусі дзяржава “аказвае падтрымку шматдзетным па шэрагу напрамкаў”, у тым ліку ў “вырашэнні жыллёвага пытання”.
“Па жыллі мы 100% вырашым пытанне, а гэта — найважнейшае пытанне, — падкрэсліў Лукашэнка. — Мы таксама вырашаем пытанне па сямейным капітале. Прынялі вельмі сур’ёзныя рашэнні. Таму тут нам трэба вельмi акуратна дзейнiчаць i глядзець, што нам трэба, што не трэба. А галоўнае — мы можам ці не можам. “Верталётных” грошай быць не павінна. У гэтай праблеме я ўжо звяртаў вашу ўвагу не адзін раз, каб не чохам прымаць рашэнні”.
Паводле яго сцвярджэння, сацыяльныя праграмы ў Беларусі “вельмі шырокія”. “Наша эканоміка дае магчымасць накіраваць больш грошай менавіта ў гэтую сферу, што мы і робім, — заявіў ён. — Але я ўжо некалькі разоў казаў: і перабору тут быць не павінна. Мы мусім, прымаючы тыя ці іншыя рашэнні, заўжды разумець, у якой сітуацыі мы знаходзімся. І абавязкова разумець, што можам мы сёння прымаць, што не можам. І, самае галоўнае, ці выканаем мы гэта. Прынятыя рашэнні павінны выконвацца”.
Лукашэнка заяўляе пра падтрымку шматдзетных сем’яў, неабходнасць стымулявання нараджальнасці ўжо некалькі дзясяткаў гадоў.
1 сакавіка 1999 года на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ ён заявіў, што “найбліжэйшым часам” дзяржава прыме “беспрэцэдэнтныя рашэнні”. “Галоўнае — гэта жыллё. Калі трэцяе дзіця нарадзілася і ты, умоўна, атрымліваеш бясплатна кватэру ад дзяржавы, думаю, будуць нараджаць”, — сказаў Лукашэнка.
У тым жа годзе напярэдадні Міжнароднага жаночага дня (8 сакавіка) ён пажадаў, каб беларускі нараджалі больш дзяцей: “Гэта і для краіны вельмі важна. Двое вашых, а трэці — мой. Гэта жалезабетонна”.
Падчас паслання народу і парламенту ў 2011 годзе Лукашэнка пераказаў размову з “жаночым калектывам на нейкім заводзе”, дзе былі “адны маладыя жанчыны”. “І яны пачалі казаць пра дзяцей. Я кажу: “Давайце дамовімся: трэцяе дзіця — гэта маё і крыху ваша. Чацвёртае — сто працэнтаў, і пятае, і наступныя — гэта мае. Згодныя?” Маўчаць… Я кажу: “Чаго вы маўчыце?” [Адказваюць:] “А-а, дык нараджаць жа трэба”. “Ну вось нараджаць я за вас, — кажу, — не магу”.
21 жніўня 2014 года на нарадзе па фармаванні новага механізму дзяржпадтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей, ён заявіў, што “двое дзяцей — гэта абавязкова”, а “а нараджэнне траіх, чацвярых трэба стымуляваць”. “Па меры скарачэння льгот грошы будуць накіроўвацца менавіта сюды, — сказаў спікер. — Пакуль я прэзідэнт, гэтая сфера не будзе абдзеленая ўвагай… Калі ў нас увогуле не будзе грошай на льгатаванне і будаўніцтва жылля, то апошнія сродкі мы аддамо менавіта шматдзетным сем’ям на будаўніцтва жылля… Наша задача <…> вырашыць стратэгічную задачу росту колькасці жыхароў Беларусі”.
Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у першым паўгоддзі 2024 года арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі для шматдзетных 212,3 тыс. кв. м жылля — на 35% менш, чым за аналагічны перыяд 2023-га (326,4 тыс.).
Пасля гэтага Белстат перастаў публікаваць у адкрытым доступе інфармацыю пра жыллёвае будаўніцтва для гэтай катэгорыі насельніцтва.
У 2020 годзе для шматдзетных было здадзена ў эксплуатацыю 12.584 кватэры, 2021-м — 12.192, 2022-м — 11.231, 2023-м — 8.425.
Згодна з данымі статыстычнага ведамства, колькасць насельніцтва Беларусі на 1 студзеня 2024 года склала 9.155.978 чалавек. На пачатак 2023 года ў краіне жыла 9.200.617 чалавек. Такім чынам, за год колькасць жыхароў зменшылася на 44.639 (-0,49%).
На 1 студзеня 2022-га ў Беларусі пражывала 9.255.524 чалавекі, 2021-га — 9.349.645, 2020-га — 9.410.259.
З статыстыкі вынікае, што ад пачатку 2020 года колькасць жыхароў скарацілася на 254.281.
З 2020 года Белстат не публікуе даныя пра нараджальнасць і смяротнасць. Пра іх можна меркаваць толькі з ўскоснай інфармацыі.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка