Мінск 10:55

У Беларусі за год стала менш на 10,3 тыс. мужчын (падрабязна)

Ілюстратыўнае фота: Juliane Liebermann / unsplash.com

19 кастрычніка, Позірк. На 1 студзеня 2024 года ў Беларусі пражывала 3.302.700 мужчын ва ўзросце 18 гадоў і больш — на 10,3 тыс. менш, чым на пачатак 2023-га (3.313.000; -0,3%), вынікае з праведзенага Позіркам аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, апублікаваных да Дня бацькі (21 кастрычніка).

Ва ўзроставай групе 18–39 гадоў на 1.000 жанчын прыпадае 1.006 мужчын (1.004; +0,2%), 40 гадоў і больш — 729 (728; +0,1%).

Даныя Белстата, апублікаваныя да Дня маці (14 кастрычніка), сведчаць, што ў Беларусі змяншаецца колькасць жанчын, у тым ліку рэпрадуктыўнага ўзросту.

Калі на пачатак 2023 года ў краіне пражывала 4.059.900 жанчын ва ўзросце больш за 18 гадоў, то на пачатак 2024-га — 4.051.900 (змяншэнне колькасці на 8.000, або на 0,2%). Колькасць жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту (15–49 гадоў) скарацілася з 2.154.800 на пачатку 2022 года да 2.118.900 напрыканцы 2023-га.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: