У “спіс экстрэмістаў” дададзены яшчэ 21 чалавек, у іх ліку трое палітвязняў

18 кастрычніка, Позірк. У пералік “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, 18 кастрычніка дададзены яшчэ 21 чалавек. Цяпер у дакуменце, апублікаваным на сайце Міністэрства ўнутраных спраў, 4.544 пазіцыі.
Усе ўнесеныя ў абноўлены спіс людзі асуджаныя паводле артыкулаў, якія ўлады выкарыстоўваюць для палітычнага пераследу, аднак статус палітвязня праваабарончая супольнасць надала толькі траім з іх. Пры гэтым, згодна з дакументам, пакаранне адбываюць 15 чалавек (насупраць шасці прозвішчаў стаіць адзнака “судзімасць не пагашаная”, гэта можа азначаць, што ім прызначанае пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі).
Прызнаныя палітвязнямі Андрэй Бурдзеня (тэрмін невядомы; прызнаны вінаватым паводле ч. 1 арт. 130, ч. 2 арт. 367, ч. 1 арт. 368 і арт. 369 Крымінальнага кодэкса), Віталь Саўко (тэрмін невядомы; ч. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 130) і Юрый Лагадзюк (2 гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму; ч. 1 арт. 3614).
Таксама адбываюць пакаранне унесеныя ў пералік:
- Яўген Сцяпанаў — ч. 3 арт. 3611;
- Андрэй Сувораў — арт. 369;
- Мікалай Лосік — ч. 1 арт. 342;
- Ірына Чабатар — ч. 1 арт. 342;
- Уладзімір Дзеўгуць — ч. 1 арт. 342;
- Павел Місцейка — ч. 1 арт. 342;
- Чэслаў Гвяздоўскі — ч. 1 арт. 342;
- Дзмітрый Руткевіч — ч. 1 арт. 342;
- Мікалай Дударэвіч — ч. 1 арт. 342;
- Антон Лісічкін — ч. 1 арт. 130, арт. 369;
- Павел Палаў — ч. 1 арт. 130, арт. 188, арт. 369;
- Аляксандр Лебедзеў — ч. 1 арт. 368.
З адзнакай “судзімасць не пагашана” ў спіс унесеныя:
- Вікторыя Кухарчык — ч. 2 арт. 367;
- Дзмітрый Пілецкі — ч. 1 арт. 342;
- Максім Мікановіч — ч. 1 арт. 342;
- Іна Каліноўская — ч. 1 арт. 342;
- Анастасія Грачышкіна — ч. 1 арт. 342;
- Ларыса Кулік — ч. 1 арт. 368.
Фінансавыя аперацыі асоб, уключаных у “спіс экстрэмістаў”, кантралююцца “з мэтай прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці”.
Даведка “Позірку”:
- ч. 6 арт. 16 — дапамога ў здзяйсненні злачынства;
- ч. 1 арт. 130 — наўмысныя дзеянні, скіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы паводле прыкметы расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці;
- ч. 3 арт. 130 — апісаныя вышэй дзеянні, здзейсненыя групай асоб, або якія пацягнулі з неасцярожнасці смерць чалавека або іншыя цяжкія наступствы;
- арт. 188 — паклёп;
- ч. 1 арт. 342 — арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаюцца з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, або актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства;
- ч. 3 арт. 3611 — уваходжанне асобы ў склад экстрэмісцкага фарміравання ў мэтах здзяйснення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні);
- ч. 2 арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта, які ўтрымліваецца ў публічным выступленні, друкаваным або публічна дэманстраваным творы, СМІ, інтэрнэце, здзейснены асобай, раней судзімай за паклёп або абразу, або злучаны з абвінавачаннем у здзяйсненні цяжкага або асабліва цяжкага злачынства;
- ч. 1 арт. 368 — публічная абраза прэзідэнта;
- арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады або яго блізкіх у сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, здзейсненая ў публічным выступе, друкаваным або публічна дэманстраваным творы, СМІ або інтэрнэце.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ Мінску амаль траціна арганізацый стратная, у цэлым па краіне — чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе ў Беларусі выяўлена больш за паўмільёна выпадкаў дэпрэсіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка