Вайскоўцы з каменданцкіх часцей будуць вучыцца змагацца з дронамі

25 жніўня, Позірк. Тактыка-спецыяльныя вучэнні з каменданцкімі вайсковымі часцямі пройдуць 25–27 жніўня пад кіраўніцтвам начальніка ўпраўлення службы войскаў Узброеных сіл Дзмітрыя Жукоўскага, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Паводле інфармацыі ведамства, мэта вучэнняў заключаецца ў “падвышэнні ўзроўню падрыхтоўкі службовых асоб упраўлення каменданцкіх вайсковых часцей і навучанасці асабовага складу падраздзяленняў падчас выканання задач паводле прызначэння”.
Плануецца адпрацаваць “забеспячэнне дзеянняў вайсковых часцей у раёнах выканання задач”, “падтрыманне правапарадку і забеспячэнне бяспекі дарожнага руху”, “вядзенне выведкі з выкарыстаннем БЛА і супрацьдзеянне БЛА праціўніка”.
Паведамляецца, што да вучэнняў прыцягнуць вайскоўцаў вайсковых камендатур і кіналагічнага цэнтра Узброеных сіл.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаНа кожнага жыхара Беларусі за год прыпадае больш за 500 кг цвёрдых адкідаў — спецыялістМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 11,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа дзесяць месяцаў 2026 года цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — менш, чым за той жа леташні перыяд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



