Ціханоўская: Пра сваю дзяржаву марылі многія пакаленні беларусаў — толькі нашаму пашанцавала

25 жніўня, Позірк. “Пра сваю дзяржаву марылі многія пакаленні беларусаў, за яе змагаліся, сядзелі ў турмах і жылі ў выгнанні. І толькі нашаму пакаленню пашанцавала жыць у сваёй незалежнай краіне”, — адзначыла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў звароце з нагоды 35-й гадавіны надання статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР (прынятая 27 ліпеня 1990 года).
25 жніўня 1991 года палітык назвала “Днём аднаўлення незалежнасці Беларусі”.
На думку Ціханоўскай, беларусы доўгі час успрымалі незалежнасць “як нешта натуральнае, як тое, што ўжо нікуды не знікне”. “Сёння мы разумеем наколькі яна крохкая, — канстатавала дэмлідар. — Мы бачым гэта на прыкладзе Украіны, якая плаціць страшную цану за права заставацца незалежнай. Бачым гэта і ў Беларусі, дзе Расія ўсё глыбей пранікае ў вайсковую, эканамічную, інфармацыйную і культурную прастору”.
“І сёння пытанне стаіць вельмі востра: ці зможам мы захаваць Беларусь сапраўды незалежнай краінай. Незалежнасць — гэта права самім вызначаць свой лёс: выбіраць сваіх лідараў, гаварыць на сваёй мове, вучыць дзяцей сваёй гісторыі. І самім вырашаць, з кім сябраваць і ў якія саюзы ўваходзіць. І ведаць, што рашэнні пра Беларусь прымаюцца ў Беларусі, а не ў Маскве”, — дадала палітык.
Паводле яе слоў, “без незалежнасці не будзе ні свабоды, ані дэмакратыі”, “не будзе і будучыні”. “І мне здаецца, што незалежнасць — гэта тое, што сёння можа яднаць усіх беларусаў: тых, хто быў на вуліцах у 2020-м і тых, хто не выходзіў; тых, хто жыве ў Беларусі і тых, хто быў вымушаны з’ехаць, — заявіла дэмлідар. — Людзей розных палітычных поглядаў, нават тых, хто сёння знаходзіцца па розныя бакі барыкадаў”.
“І я хачу асобна звярнуцца да людзей унутры сістэмы, да чыноўнікаў, дыпламатаў, вайскоўцаў: я ведаю, што сярод вас шмат тых, хто шануе Беларусь і разумее небяспеку страты незалежнасці, хто не хоча, каб Беларусь уцягнулі ў вайну, каб нашыя дзеці паміралі за чужыя імперскія амбіцыі дыктатараў. І тут у нас ёсць агульны інтарэс: захаваць сваю краіну”, — лічыць Ціханоўская.
Менавіта таму, адзначыла яна, “патрэбны нацыянальны дыялог — каб спыніць рэпрэсіі, мірна вывесці краіну з крызісу і захаваць Беларусь як незалежную дзяржаву”.
“Безумоўна, многае залежыць ад таго, што адбудзецца ва Украіне. Моцная Украіна і слабая Расія дадуць нам шанец вырваць Беларусь з расейскай арбіты”, — падкрэсліла Ціханоўская.
“Так, у нас шмат сяброў і саюзнікаў, якія гатовы дапамагчы, але ніхто не здабудзе нам свабоду замест нас, беларусаў. Гэта — наша адказнасць і наша задача. Гісторыя ўжо паказала: мы ўмеем знаходзіць выйсце нават у самыя складаныя часы, калі вырашаецца лёс краіны. І 25 жніўня 1991 года — адзін з такіх дзён”, — дадала яна.

- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Літве затрыманыя трое падазраваных у незаконнай перавозцы 6 тыс. пачак беларускіх цыгарэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка


