Мінск 11:42

“Банкаўскі веснік”: Асноўная прычына росту цэн — інфляцыя выдаткаў дзяржпрадпрыемстваў

Ілюстрацыя: daliz.finance

16 кастрычніка, Позірк. Асноўнай прычынай росту спажывецкіх цэн у Беларусі з’яўляецца “інфляцыя выдаткаў дзяржпрадпрыемстваў, якія гэтым павышаюць сваю рэнтабельнасць і канкурэнтаздольнасць”. Такое меркаванне змяшчаецца ў артыкуле кіраўніка таварыства “Веды”, праўладнага эксперта Аляксея Аўдоніна і прафесара кафедры аналітычнай эканомікі і эканаметрыкі Белдзяржуніверсітэта, доктара фізіка-матэматычных навук Міхаіла Кавалёва. Матэрыял апублікаваны ў вераснёўскім выпуску “Банкаўскага весніка” (выдаецца Нацыянальным банкам).

“Слабым месцам” у канкурэнтаздольнасці дзяржсектара названы “высокі сабекошт і слабы маркетынг, уменне заваёўваць і ўтрымліваць рынкі”.

Аўтары не разумеюць, чаму “ў стагоддзе лічбавай эканомікі” доля дзяржарганізацый у знешнім гандлі “такая малая: у экспарце толькі 33,6%, у імпарце — 11,4%”. На іх думку, “гандлююць вырабленымі таварамі і робяць закупкі ў асноўным пасярэднікі, а не як у Кітаі — лічбавыя платформы саміх арганізацый”.

Аўтары таксама прызнаюць, што сцвярджэнне аб закрэдытаванасці і ненадзейнасці дзяржарганізацый у вяртанні крэдытаў “часткова адпавядае рэчаіснасці”. Яны тлумачаць гэта тым, што дзяржарганізацыі “нацэленыя на садзейнічанне дзяржавы ў пагашэнні пазыкаў і нават на іх спісанне, і таму маюць істотна вялікую долю ў пратэрмінаваных крэдытах, чым іх доля ў занятасці або ВУП”.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: