Мінск 13:06

З улікам рэзервовых дзён цэнтралізаванае тэставанне ў 2027 годзе пройдзе з 27 траўня да 23 чэрвеня

Ілюстрацыйнае фота: Ben Mullins / unsplash.com

17 кастрычніка, Позірк. Цэнтралізаванае тэставанне па дзесяці навучальных дысцыплінах у 2027 годзе пройдзе цягам чатырох тыдняў у траўні і чэрвені, вынікае з пастановы Міністэрства адукацыі № 172 ад 8 кастрычніка.

Згодна з дакументам, апублікаваным 17 кастрычніка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, тэставанне па матэматыцы, біялогіі, замежных мовах (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) і геаграфіі запланаванае на 27 траўня і 4 чэрвеня; па грамадазнаўстве, хіміі, фізіцы, а таксама гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі — на 27 траўня і 7 чэрвеня. Рэзервовыя дні для гэтых васьмі прадметаў — 19 і 21 чэрвеня.

Асноўны дзень тэставання па беларускай і рускай мовах — 31 траўня, рэзервовыя дні — 19 і 23 чэрвеня.

Усе выпрабаванні пачынаюцца ў 11:00.

Паводле інфармацыі Мінадукацыі, чацвёртая чвэрць для навучэнцаў 9–11-х класаў у 2026/2027 навучальным годзе працягнецца каля двух месяцаў — з 29 сакавіка да 25 траўня. Такім чынам, першае цэнтралізаванае тэставанне для выпускнікоў, якія жадаюць працягнуць навучанне паводле пэўнага профілю, пройдзе праз два дні пасля заканчэння школьных заняткаў.

Падзяліцца: