Сергяенка з трыбуны Міжпарламенцкай асамблеі АСЕАН асудзіў “вонкавы ціск”, што парушае правы народаў
19 кастрычніка, Позірк. З асуджэннем “усё большай напружанасці і канфрантацыі, вонкавага ціску і ўмяшання ва ўнутраныя справы суверэнных краін” выступіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка 19 кастрычніка ў В’енцьяне (Лаос) на першым пленарным пасяджэнні 45-га генеральнага сходу Міжпарламенцкай асамблеі Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН).
Паводле слоў дэпутата, якія прыводзіць прэс-служба ніжняй палаты беларускага парламента, гэтыя дзеянні “парушаюць правы цэлых народаў, ствараюць бар’еры на шляху дасягнення Мэт устойлівага развіцця і негатыўна ўплываюць на перспектывы інклюзіўнага эканамічнага росту”.
“Мы выступаем за разнастайнасць шляхоў развіцця. Перакананыя, што свет, заснаваны на дыктаце і прынцыпах уласнай перавагі, павінен трансфармавацца ў свет роўных магчымасцей і ўзаемнай павагі. Пабудаваць такі свет можна толькі пры ўліку інтарэсаў усіх бакоў”, — заявіў Сергяенка.
Беларусь, адзначыў ён, адкрытая для “раўнапраўнага дыялогу, прагматычных узаемавыгадных стасункаў” з краінамі АСЕАН і падтрымлівае развіццё сувязей паміж гэтай арганізацыяй і Еўразійскім эканамічным саюзам.
Як “адзін з найбуйнейшых экспарцёраў угнаенняў і харчовай прадукцыі” Беларусь, падкрэсліў Сергяенка, гатовая “зрабіць свой унёсак у пераадоленне глабальнага харчовага крызісу і ўмацаванне харчовай бяспекі краін АСЕАН”.
У выступе парламентарыя таксама прагучаў заклік “прасоўваць аб’яднаўчыя ініцыятывы”, напрыклад, тую, што прапануе Аляксандр Лукашэнка, — “аб распрацоўцы Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі па фармаванні новай сістэмы калектыўнай бяспекі ў духу Сан-Францыска”.
АСЕАН з’яўляецца палітычным і эканамічным аб’яднаннем, у якое ўваходзіць 10 краін Паўднёва-Усходняй Азіі — Бруней, В’етнам, Інданезія, Камбоджа, Лаос, Малайзія, М’янма, Сінгапур, Тайланд і Філіпіны.
Дзяржавы гэтага рэгіёну Мінск адносіць да краін “далёкай дугі”, супрацоўніцтва з якімі рэжым Лукашэнкі актывізаваў на фоне пагаршэння стасункаў з Захадам. У чэрвені 2023 года акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра BEROC, доктар эканамічных навук Леў Львоўскі заявіў у інтэрв’ю “Позірку”, што спробы беларускай улады знайсці гандлёвых партнёраў у такіх краінах марныя і носяць фактычна “фармальны характар”.
Дэмакратычныя краіны ўвялі ў дачыненні да Беларусі мноства санкцый. Абмежавальныя меры ўводзіліся за фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе і жорсткае падаўленне распачатых пасля іх пратэстаў, прымусовую пасадку самалёта Ryanair, штучна створаны міграцыйны крызіс на мяжы з краінамі ЕС, дапамогу Расіі ў ваеннай агрэсіі супраць Украіны.
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2024 суседнія краіны ЕС прадухілілі 33.333 спробы пранікнення нелегалаў з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаВярхоўны суд 25 кастрычніка разгледзіць скаргу на завочны прыгавор Котаву, Цапкала, КарачМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі за год стала менш на 10,3 тыс. мужчын (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаРаманчук: Чыноўнікі ператварылі цэны ў інструмент палітычнага гандлю і ціскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства