Мінск 13:58

За двое сутак на пажарах у Беларусі загінула 10 чалавек

Крыніца: pixabay.com

20 кастрычніка, Позірк. За мінулыя суткі (з 6:00 19 кастрычніка да 6:00 20-га) ад агню ў Беларусі загінулі тры чалавекі, вынікае з інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

У Смалявіцкім раёне (Мінская вобласць) на пажары ў дачным доме загінулі пенсіянерка 1950 года нараджэння і яе дачка 1987 г.н.

У Лагойскім раёне (Мінская вобласць) ад агню памёр мужчына 1961 г.н.

У папярэднія суткі на пажарах у Беларусі загінула сем чалавек.

Як паведамляла МНС, чатыры смерці зафіксавалі ў Мінскай вобласці. У Валожынскім раёне загінула жанчына 1935 г.н., у Крупскім, Мядзельскім раёнах і Уздзе — мужчыны 1970, 1972 і 1956 г.н. адпаведна.

Яшчэ трое мужчын загінула ад агню ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці (1960), Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці (1966) і Мінску (2003).

Усяго ў Беларусі з пачатку года адбылося 4.988 пажараў — на 7,2% больш, чым за аналагічны леташні перыяд (4.654). Загінула 406 чалавека (361; +12,5%).

Раней паведамлялася, што дзве дзяўчынкі 3 і 5 гадоў загінулі ад агню ў аграгарадку Сеніца (Мінскі раён) 14 кастрычніка. Паводле інфармацыі Следчага камітэта, у доме з дзецьмі былі моцна п’яныя бацькі. Жанчына, даведаўшыся ад адной з дзяўчынак пра пажар, выбегла з дому без дзяцей, мужчына паспрабаваў патушыць агонь, але толькі атрымаў моцныя апёкі. Дзеці з хаты не выбраліся.

Падзяліцца: