Тэатр беларускай драматургіі адмяняе спектаклі на фоне паведамленняў аб затрыманні акцёраў

20 кастрычніка, Позірк. Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (РТБД) паведаміў на сваім сайце пра змены ў рэпертуары.
17 кастрычніка замест спектакля “Вось я і прыйшла” была паказана пастаноўка “Тэсты для дараслых”.
18 кастрычніка адмянілі спектакль “Паляванне на сябе”, замест яго гледачам прапанавалі трагікамедыю “Махляры”.
20 кастрычніка замест пастаноўкі “Шлюб з ветрам” зноў будуць паказаны “Махляры”.
Прычыны адмены спектакляў не паведамляюцца, гледачам прапануецца вярнуць грошы за квіткі.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” паведаміў 19 кастрычніка пра затрыманне шэрагу акцёраў РТБД. Праваабаронцам вядомыя прозвішчы трох затрыманых. У чым іх абвінавачваюць, невядома.
Паводле інфармацыі партала “Люстэрка”, адмена спектакляў непасрэдна звязаная з затрыманнямі акцёраў, бо яны задзейнічаны ў згаданых пастаноўках, а дублёраў у трупе тэатра на гэтыя ролі няма.
У жніўні “Люстэрка” паведамляла аб звальненні дырэктара РТБД Святланы Карукінай.
У выніку падзей 2020 года з тэатра сышлі многія акцёры. На знак пратэсту звольніліся Мікалай Стонька і Андрэй Новік. Пасля затрымання за ўдзел у акцыях пратэсту эміграваў Ілля Ясінскі.
У канцы 2021 года быў звольнены мастацкі кіраўнік тэатра Аляксандр Гарцуеў, увесну 2022-га трупу пакінулі Алена Баярава, Марыя Пятровіч, Марына Здаранкова і Максім Шышко.
Кадравыя чысткі адбываліся і ў іншых тэатрах Беларусі.
Пасля масавых пратэстаў, якія сталі рэакцыяй на сфальсіфікаваныя прэзідэнцкія выбары 2020 года і гвалт з боку сілавікоў, сярод іншых пад рэпрэсіі трапіла вялікая колькасць дзеячаў культуры. Многія звольніліся ў знак пратэсту, былі вымушаныя пакінуць краіну. Адзін з найбольш паказальных прыкладаў — трупа Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра ім. Янкі Купалы, большасць якой падтрымала прыхільнікаў перамен.
Паводле звестак беларускага ПЕНа, за 2023 год было зафіксавана 1.097 парушэнняў у дачыненні да 605 дзеячаў культуры.
13 кастрычніка міністр культуры Анатоль Маркевіч заявіў аб выкараненні ў галіне “дэструктыўных элементаў”. Паводле яго слоў, пасля гэтага культурная супольнасць Беларусі “засяродзіла намаганні на вырашэнні галоўнай задачы — выхаванні годных грамадзян і патрыётаў”.
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа няпоўны травень Латвія спыніла больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь красавікМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаНа фоне саўдзелу беларускага рэжыму ў вайне дэмсілам трэба максімальна дыстанцыявацца ад Лукашэнкі — ВячоркаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаBelPol: Лукашэнка ведаў пра напад на Украіну, які рыхтуецца, і прымаў у ім удзел (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка