У Беларусі адноўленая праца расійскага анлайн-кінатэатра Okko

Крыніца: okko.tv
21 кастрычніка, Позірк. У Беларусі знятая блакіроўка з сайта расійскага анлайн-кінатэатра Okko, вынікае з апублікаванага 21 кастрычніка паведамлення Міністэрства інфармацыі.
Сайт okko.tv быў разблакаваны, бо ўладальнік рэсурсу ліквідаваў парушэнне, якое паслужыла падставай для абмежавання доступу, патлумачыла ведамства.
1 кастрычніка Мінінфарм абвясціў, што доступ да гэтага сайту абмежаваны праз размяшчэнне “забароненай інфармацыі, скіраванай на прапаганду гвалту і жорсткасці”.
Okko — адзін з найбуйнейшых расійскіх анлайн-кінатэатраў, якія дзейнічаюць паводле платнай падпіскі. На сайце транслююцца фільмы, серыялы, мультфільмы, спартовыя спаборніцтвы, тэлевізійныя праграмы ды інш.
Стужка навін
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаБеларусь перад ацяпляльным сезонам: мясцовае паліва амаль падрыхтаванае, інфраструктура — у працэсеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваМУС: Асноўная частка махлярстваў звязаная з продажам няіснага тавару ў псеўдаінтэрнэт-крамах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаУ чэрвені намінальны сярэдні заробак вырас на 65,5 рубля (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа апошнія паўтара года бульба ў Беларусі падаражэла ў 3 разы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства