У Магілёўскай вобласці давядзецца высекчы каля 2,2 тыс. га лесу, пашкоджанага ліпеньскім ураганам

24 ліпеня, Позірк. У выніку ліпеньскага ўрагану ў Магілёўскай вобласці пацярпела 2,53 тыс. гектараў лясных насаджэнняў, з іх каля 2,2 тыс. га патрабуе “правядзення суцэльных санітарных высечак”, вынікае з паведамлення прэс-службы Міністэрства лясной гаспадаркі.
Адзначаецца, што асноўны аб’ём работ ужо размеркаваны, паралельна з “распрацоўкай” пашкоджанай тэрыторыі будуць вывозіць драўніну.
“Дапамогу магіляўчанам акажуць лясгасы Віцебскай і Мінскай абласцей, прадпрыемствы канцэрна “Беллеспаперапрам”, Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, — гаворыцца ў паведамленні.
Каля двух тыдняў таму, 11 ліпеня, Мінлясгас паведамляў, што ў Магілёўскай вобласці пад суцэльную высечку павінна пайсці не менш як 1,8 тыс. га лесу.
Навальнічны фронт прайшоў у Беларусі ноч на 10 ліпеня. Непагадзь нанесла значную шкоду 27 населеным пунктам.
У найбольш пацярпелым Магілёве было абясточана пяць ліній электраперадачы напружаннем 110 кВт. Праз мясцовую ЦЭЦ-2, праца якой была парушаная, спынялася прадпрыемства “Магілёўхімвалакно”.
10 ліпеня падзенне дрэва падчас непагадзі прывяло да гібелі жанчыны ў Магілёве, гэта адбылося каля 2 гадзін ночы на рацэ Днепр. 32-гадовая жанчына разам з мужам напярэдадні ўвечары прыехала на рыбалку.
Раней у Мінлясгасе паведамлялі, што адным з найбольш пацярпелых ад непагадзі стаў Клімавіцкі лясгас (Магілёўская вобласць). Там пацярпела каля 300 га лесу, сітуацыя патрабавала “правядзення суцэльных санрубак”.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


