У снежні дэмсілы прэзентуюць у Еўрапарламенце “пакет законапраектаў для новай Беларусі”

21 кастрычніка, Позірк. “Пакет законапраектаў для новай Беларусі” ў снежні будзе прэзентаваны ў Еўрапарламенце падчас “беларускага тыдня” ў Брусэлі, паведамляе “Парламенцкі канал” са спасылкай на дарадцу дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай па парламенцкай супрацы і канстытуцыйнай рэформе Анатоля Лябедзьку.
Сярод іншых гэты пакет увайшлі праекты законаў “Аб мясцовым самакіраванні”, “Аб паліцыі”, “Аб амбудсмене”.
“Для нас, гэта не толькі бачанне, якой павінна быць Беларусь, але і арганічная частка працы па еўраінтэграцыі Беларусі, — адзначыў Лябедзька пасля сустрэчы з дэпутатам ЕП ад Літвы, былым старшынёй літоўскага Канстытуцыйнага суда Дайнюсам Жалімасам. — Адзін з Капенгагенскіх крытэрыяў — гэта адпаведнасць [законаў] краіны еўрапейскаму праву”.
Паводле інфармацыі “Парламенцкага канала”, еўрапарламентарый выказаў перакананне, што “акно магчымасцей” для Беларусі “абавязкова будзе, але яно не будзе бясконцым, таму да яго патрэбна рыхтавацца ўжо цяпер”.
“Праект Канстытуцыі, законапраекты — гэта ваш ключ да дзвярэй будучыні”, — падкрэсліў Жалімас.
У дэмакратычных сіл “ужо ёсць бачанне таго, як павінна выглядаць Канстытуцыя новай Беларусі”, заявіла Святлана Ціханоўская 15 сакавіка 2023 года з нагоды Дня Канстытуцыі.
Праз год, 15 сакавіка 2024-га, пакет законапраектаў для будучай беларускай дзяржавы абмяркоўваўся у Сейме Літвы на круглым стале “Інвестыцыі ў доўгатэрміновую будучыню дэмакратычнай Беларусі: ключавыя стратэгіі рэформ”.
У той жа дзень Ціханоўская ў звароце з нагоды Дня Канстытуцыі адзначыла, што дзеля таго, каб прапановы змен у Канстытуцыю адпавядалі еўрапейскім стандартам, яны рыхтаваліся разам з міжнароднымі партнёрамі з улікам самых сучасных дэмакратычных практык.
Палітык заклікала беларусаў далучыцца да абмеркавання Канстытуцыі на платформе “Новая Беларусь”, а таксама дасылаць прапановы на электронную пошту або ў чат-бот.
З траўня на Мальце было падпісана пагадненне аб супрацы паміж Еўрапарламентам і беларускімі дэмакратычнымі сіламі.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЧатыры банкі абвясцілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаКолькасць людзей у няволі дрэнна ўплывае на дэмаграфічную сітуацыю, наяўнасць палітвязняў моцна шкодзіць — ЛьвоўскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваТыднёвая забарона на аборты — непрыдатны інструмент, каб людзі хацелі нараджаць у Беларусі, лічыць псіхолаг ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка