BySol адкрыў збор сродкаў для Маляваныча — ён стаў ахвярай тэлефонных махляроў

22 кастрычніка, Позірк. Збор сродкаў для акцёра і тэлевядучага Аляксандра Ждановіча — вядомага як Маляваныч — адкрыты на сайце фонду салідарнасці BySol.
Паведамляецца, што ён стаў ахвярай тэлефонных махляроў, у выніку чаго пазбавіўся 3 тыс. еўра.
“У пятніцу 18 кастрычніка Аляксандр павінен быў праводзіць вечар “Батлейкі” ў варшаўскім Беларускім моладзевым хабе. Перад самым выступам яму патэлефанавалі “супрацоўнікі банка” і паведамілі “трывожную навіну”: нібыта была спроба зняць сродкі з яго рахунку. Каб абараніць грошы, Аляксандру трэба было тэрмінова падаць асабістыя звесткі. У выніку доступ да банкінгу апынуўся заблакаваным, а сродкі скрадзеныя”, — гаворыцца ў каментары да збору.
“Махляры спачатку размаўлялі па-ўкраінску. Калі я сказаў, што кепска яе ведаю, перайшлі на расійскую мову. Вядома, шмат што мусіла мяне насцярожыць. Але гэтыя “артысты” мяне купілі на тое, што назвалі некаторыя даныя, якія, як я думаў, маглі ведаць толькі сапраўдныя супрацоўнікі банка. Увогуле, як прафесіянал скажу: сыграна на выдатна”, — паведаміў Ждановіч “Нашай Ніве”.
Пасля гэтага ён заблакаваў свой банкаўскі рахунак.
Аляксандр Ждановіч працаваў у Беларусі ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага (Рускі тэатр), з 1996 года вёў перадачу “Калыханка” на тэлебачанні.
Увосень 2020 года быў арыштаваны на 9 сутак за ўдзел у адной з пратэстных акцый. У 2021-м звольнены з Рускага тэатра. У пачатку 2022-га, калі ім зноў зацікавіліся сілавікі і пачалі выклікаць на допыты, эміграваў у Грузію.
У чэрвені стала вядома пра пераезд акцёра ў Варшаву.
Гл. таксама:
“Беларускае культурніцкае кола увесь час звужалася”. Чаму Маляваныч пакідае Грузію
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх карт амаль дасягнула 20 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах вырасла за год у 5,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаУ Гомелі і вобласці КДБ працягвае праверку адвакатаў — крыніца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка