Выдаткі на першы тур выбараў-2025 на 1 млн долараў большыя, чым у 2020 годзе

24 кастрычніка, Позірк. На першы тур прэзідэнцкіх выбараў у 2025 годзе закладзеныя выдаткі, якія больш чым на 1 млн долараў перавышаюць суму для электаральнай кампаніі 2020-га, вынікае з даных Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Удзельнікі пасяджэння Цэнтрвыбаркама 24 кастрычніка аднагалосна зацвердзілі каштарыс выдаткаў на два туры галасавання — 52 млн 885 тыс. рублёў.
З гэтай сумы на першы тур адведзена 37 млн 398 тыс. 798 рублёў, ці 11 млн 356 тыс. 370 долараў, паводле падлікаў ЦВК. На выбарах 2020 года, якія прайшлі ў адзін тур, гэтая сума склала 10 млн 233 тыс. долараў. Такім чынам, розніца — 1 млн 123 тыс. долараў.
Прадстаўнік Цэнтрвыбаркама назвала гэтую розніцу неістотнай і патлумачыла “ростам спажывецкіх цэн, заробка ў параўнанні з 2020 годам”.
Удзельнікі пасяджэння ЦВК аднагалосна прынялі пастанову аб пазабюджэтным фондзе выбарчай кампаніі. Паводле інфармацыі ведамства, для яго фармавання ўжо адкрыты спецыяльны рахунак, права на размеркаванне сродкаў фонду належыць ЦВК. Сродкі могуць быць выкарыстаныя на выраб дадатковага накладу інфармацыйных матэрыялаў кандыдатаў у прэзідэнты, плакатаў ды інш.
Таксама аднагалосна была прынятая пастанова аб выбарчым фондзе асобы, якая вылучаецца кандыдатам у прэзідэнты, і кандыдата ў прэзідэнты.
Гэтыя асобы маюць права адкрыць фонд, крыніцай фінансавання якога могуць быць уласныя грашовыя сродкі (не больш за 10.000 базавых велічынь — 400 тыс. рублёў), дабрачынныя ўнёскі фізічных асоб (не больш за 30 б.в. ад аднаго чалавека — 1.200 рублёў) і юрыдычных асоб (60 б.в — 2.400 рублёў).
Выбары прэзідэнта на 26 студзеня 2025 года прызначыла Палата прадстаўнікоў 23 кастрычніка. У той жа дзень Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што возьме ў іх удзел.
Дэмсілы ў сумеснай заяве, прымеркаванай да прызначэння даты прэзідэнцкіх выбараў, заклікалі галасаваць на іх “супраць усіх”. Адзначаецца, што галасаванне “супраць усіх” пакажа, што “беларускае грамадства па-ранейшаму супраць Лукашэнкі і патрабуе свабодных і сумленных выбараў”.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.

- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаГенпракуратура: У 2025 годзе да крымінальнай адказнасці прыцягнута 750 карупцыянераў, сем — адказныя работнікіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаПрацэс вызвалення палітвязняў са "спісу 250" яшчэ працягваеццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21-23 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка


