Лукашэнка заявіў, што Беларусь “не па сваёй віне” стала суверэннай
25 кастрычніка, Позірк. У Беларусі і РФ “агульная айчына ад Брэста да Уладзівастока” і ад гэтага “нікуды не дзенешся”, да гэтага ўсе “прывыклі”, заявіў у інтэрв’ю расійскаму выданню “Известия” Аляксандр Лукашэнка.
Падмуркам адносін у Саюзнай дзяржаве, паводле яго слоў, з’яўляецца эканоміка, пры гэтым у рамках альянсу ёсць “дзве суверэнныя дзяржавы: Беларусь і велізарная Расія”.
“Так склалася, не па нашай віне, што тут дзве дзяржавы”, — падкрэсліў Лукашэнка.
“Гэта непахісны закон нашага часу. Таму ўсякія размовы пра тое, што імперыя там, сатэліт, не сатэліт, што ўнутр Расіі ўступіць і іншае. Устаньце на маё месца, вы б што, будучы прэзідэнтам суверэннай, не кажу незалежнай, мы адзін ад аднаго залежым, суверэннай дзяржавы, якая не мае межаў, не па сваёй віне якая стала суверэннай. Гэтую дзяржаву заўтра б знішчылі. Я на гэта пайсці не магу і мяне ніхто на гэта не ўпаўнаважыў”, — сказаў ён.
Паводле яго сцвярджэння, “любы рух любога палітыка” ў бок далучэння да РФ — “ён будзе знесены беларускім народам”. Беларусы, дадаў ён, “самыя адданыя і надзейныя <…> людзі для расіян”, іншых такіх “адданых, адкрытых і сумленных у свеце больш няма”. “І не шукайце іх”, — дадаў Лукашэнка.
Ён зноў заявіў, што “не чапляецца за ўладу”. “Я дасведчаны палітык, і я ўжо гэта ведаю дакладна. Палітык, які не чапляецца за ўладу, — не тое што мне ўсё роўна, буду я ва ўладзе ці не буду, так нельга казаць, але не чапляецца за ўладу, я больш думаю пра дзяцей цяпер, пра вашых і нашых, і гэтак далей — мы не павінны ў гэтым кірунку развіваць наша супрацоўніцтва”, — адзначыў Лукашэнка.
Беларусь атрымала незалежнасць пасля распаду СССР у 1991 годзе. Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе з 19994 года і мае намер балатавацца на сёмы тэрмін у 2025 годзе.
Расія пачала фарсіраваць тэму інтэграцыі з Беларуссю ў снежні 2018 года. Дзмітрый Мядзведзеў, які займаў на той момант пасаду прэм’ер-міністра РФ, фактычна ўвязаў максімальнае збліжэнне дзвюх краін з далейшай падтрымкай Мінска з боку Масквы.
Спалучэнне дзвюх краін інтэнсіфікавалася ў 2020 годзе — пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, калі Масква падтрымала Аляксандра Лукашэнку, а таксама ў 2022-м — пасля поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну, калі рэжым у Мінску прадаставіў Крамлю тэрыторыю для нападу і стаў усяляк спрыяць яго агрэсіўным дзеянням.
Беларусь і РФ сталі імкліва збліжацца ў палітычным, ваенным і эканамічным плане на фоне ўведзеных супраць іх дэмакратычнымі краінамі маштабных санкцый.
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа восем месяцаў 2024 года ў двух рэгіёнах Беларусі павялічылася ўдзельная вага стратных прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка"Так званыя выбары" 2025 года не паўплываюць на ролю Ціханоўскай як лідара дэмсіл Беларусі — прадстаўнік ЕС СтанаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка