КДБ уключыў у спіс “тэрарыстаў” 20 “аналітыкаў Ціханоўскай” і трох палітвязняў

25 кастрычніка, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі 24 кастрычніка ўключыў у спіс “тэрарыстаў” 24 чалавекі.
У пералік унесены Андрэй Слізевіч, а таксама палітвязні Аляксандр Залатарэвіч, Віталь Саўко (уключаныя ў спіс “экстрэмістаў”) і Людміла Дэйнека. На які тэрмін пазбаўлення волі асудзілі ўсіх траіх палітвязняў, невядома.
У ліпені 2024 года Залатарэвіч асуджаны Мінскім гарадскім судом паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), ч. 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім) і ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта).
Як мяркуецца, былы пракурор Воранаўскага раёна (Гродзенская вобласць) Саўко асуджаны Брэсцкім абласным судом па ч. 3 арт. 130 КК у ліпені 2024 года.
Дэйнека асуджана ў ліпені Мінскім гарадскім судом паводле ч. 1 арт. 368, ч. 3 арт. 361 (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) і ч. 1 арт. 130.
У спіс “тэрарыстаў” уключылі 25-гадовую актывістку з Рэчыцы (Гомельская вобласць) Бажэну Жолудзеў, завочна прысуджаную да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яе прызналі вінаватай па арт. 2031 (незаконныя дзеянні ў адносінах да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных), ч. 3 арт. 361, арт. 391 (абраза суддзі ці народнага засядацеля)
Таксама КДБ прызнаў “тэрарыстамі” 20 фігурантаў справы “аналітыкаў Ціханоўскай”.
Сярод іх старшы палітычны дарадца дэмакратычнага лідара Аляксандр Дабравольскі, яе прэс-сакратар Ганна Красуліна, спецпрадстаўнік па пытаннях выбараў Аляксандр Шлык, саветнік па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі, палітолаг, філосаф, былы акадэмічны дырэктар інстытута стратэгічных даследаванняў BISS Пётр Рудкоўскі, палітык Павел Усаў, дырэктар “Беларускай ініцыятывы” Chatham House Рыгор Астапеня, сацыёлаг Філіп Біканаў, аглядальнік “Радыё Свабода” Юрый Дракахруст, дырэктар інстытута “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч, даследчыца Вераніка Лапуцька, праграмны дырэктар “Вольнага беларускага ўніверсітэта” Аляксандр Лагвінец, журналістка Ганна Любакова, палітолаг Рогава, Кацярына Шмаціна і Алеся Руднік, эксперт праекта SYMPA/BIPART Наталля Рабава, навуковы супрацоўнік Гарадскога ўніверсітэта Манчэстэра і Віленскага ўніверсітэта палітолаг Таццяна Чуліцкая, Яўген Крыжаноўскі (цёзка і аднафамілец вядомага беларускага шоўмэна) і Васіль Навумаў.
1 ліпеня Мінскі абласны суд прысудзіў фігурантаў справы да працяглых тэрмінаў пазбаўлення волі — ад 10 да 11,5 года зняволення. Працэс праходзіў завочна, бо 20 абвінавачаных знаходзіцца за мяжой.
Цяпер у спісе “датычных да тэрарыстычнай дзейнасці” фізічных асоб 1.193 пазіцыі. Абвешчаным “тэрарыстамі” зняволеным забаронена атрымліваць грашовыя пераводы.

- ПалітыкаВячорка пра заявы Келага: У тым, што ўдалося зацікавіць амерыканскую адміністрацыю і Трампа палітвязнямі, наша супольная заслугаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУкраінскія дзеці, якіх перапраўляюць у Беларусь, вельмі ўразлівыя для гандлю людзьмі — Дзярждэп ЗША (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаПакуль ніякага рашэння па санаторыі Belorusija ў Юрмале не прынята — дырэктар цэнтра па аздараўленніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаВыручка санаторна-курортных арганізацый ад экспарту паслуг вырасла на 22%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваАмаль штодзень у Беларусі ад раку шыйкі маткі памірае адна жанчына, хвароба "маладзее" — анколагМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа восем месяцаў Беларусь купіла тавараў амаль на 3,8 млрд долараў больш, чым прадалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла на 29,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗапазычанасць па крэдытах арганізацый горназдабыўной прамысловасці вырасла за год у 9,4 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусь паступіла кітайская вакцына ад ВПЧ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+