Сенат Польшчы заклікаў парламент Сербіі садзейнічаць вызваленню і абароне беларускага рэжысёра Гнёта

26 кастрычніка, Позірк. З заклікам забяспечыць рэжысёру Андрэю Гнёту “і кожнаму іншаму беларускаму палітычнаму ўцекачу” бяспеку і свабоду звярнулася спікер Сената Польшчы Малгажата Кідава-Блоньска да кіраўніцы Народнай скупшчыны Сербіі Аны Брнабіч.
Копію адпаведнага ліста, датаванага 24 кастрычніка, верхняя палата польскага парламента накіравала намесніку кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўніку Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўлу Латушку. Фрагмент дакумента апублікаваў тэлеграм-канал фракцыі “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду” ў Каардынацыйнай радзе (КР).
Кідава-Блоньска адзначыла, што тэма дзеянняў беларускіх уладаў супраць уласных грамадзян прыцягвае ўвагу палітыкаў і выбаршчыкаў у Еўропе і нееўрапейскіх краінах, гэтак жа сама як і тэма расійскай агрэсіі супраць Украіны.
Спікер Сената Польшчы звярнула ўвагу Брнабіч на “міжнароднае значэнне сітуацыі” з Гнётам, які быў арыштаваны ў Сербіі і знаходзіцца пад пагрозай выдачы Беларусі.
“Большасць краін Еўропы і свету бачаць у гэтых [высунутых рэжымам у Мінску на адрас Гнёту] абвінавачаннях зручны камуфляж для дзеянняў аўтарытарных беларускіх уладаў, якія імкнуцца выкарыстоўваць міжнародныя паліцэйскія інстытуты для ўмацавання свайго становішча і падаўлення імкнення сваіх грамадзян да свабоды”, — падкрэсліла польскі палітык.
Паведамляецца, што Латушка і Кідава-Блоньска сустракаліся 8 кастрычніка. Намеснік кіраўніцы АПК папрасіў яе звярнуцца да Брнабіч з заклікам “уважліва разгледзець сітуацыю з Андрэем Гнётам і садзейнічаць яго вызваленню і недапушчэнню яго выдачы рэжыму Лукашэнкі”.
Цяпер, калі адпаведны зварот накіраваны, Латушка выказаў польскаму палітыку падзяку за “сапраўды важны крок у справе забеспячэння свабоды для Андрэя Гнёта”. “Высока цаню тое, што польскія сенатары падтрымліваюць беларускае грамадства ў нашай барацьбе за дэмакратыю і свабоду. Мы працягнем нашу барацьбу за вызваленне Андрэя Гнёта”, — цытуе Латушку яго фракцыя ў КР.
42-гадовы Гнёт — беларускі рэжысёр тэлерэкламы і музычных кліпаў, журналіст і сузаснавальнік прызнанага ў Беларусі “экстрэмісцкім фармаваннем” аб’яднання SOS.by. Быў затрыманы 30 кастрычніка 2023 года пасля прылёту ў Сербію ў сувязі з накіраваным праз Інтэрпол запытам беларускіх уладаў. Афіцыйны Мінск абвінавачвае яго паводле ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў), але мужчына і яго абаронцы настойваюць, што справа палітычна матываваная.
Вышэйшы суд у Белградзе некалькі разоў прыходзіў да высновы, што маюцца падставы экстрадаваць Гнёта ў Беларусь, але кожны раз Апеляцыйны суд пасля разгляду скаргаў скасоўваў адпаведнае рашэнне. 11 верасня 2024 года гэтая інстанцыя накіравала справу мужчыны на дапрацоўку. Ад пачатку лета Гнёт знаходзіцца пад хатнім арыштам.


- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваНа беларускіх метэастанцыях за апошнія тры дні зафіксавана 12 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПроста вызвалення тых, хто знаходзіцца ў няволі з палітычных матываў, мала для выхаду з гуманітарнага крызісу — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаПрадстаўнік BelPol заклікаў павялічыць маштаб санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, якіх зараз "вельмі мала"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ваенна-патрыятычных лагерах у дзяцей не павінна быць вольнага часу — ідэолаг Мінабароны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ Мінску штодня выяўляецца 30 новых выпадкаў цукровага дыябетуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваЛіквідацыя ёдадэфіцыту за 10 гадоў удвая знізіла захворванне валлём ў дзяцей — эндакрынолаг (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
