На мяжы з Польшчай сабралася 88 аўтобусаў
28 кастрычніка, Позірк. На 10:00 28 кастрычніка выезду ў бок Польшчы праз пункт пропуску Цярэспаль (з беларускага боку — Брэст) чакала 1.305 легкавых аўтамабіляў. З 25 кастрычніка колькасць легкавога транспарта ў гэтым пункце павялічылася на 545, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Ведамства сцвярджае, што за выходныя дні польскія калегі прапусцілі на сваю тэрыторыю 34% нормы аўтамабіляў.
У згаданым пункце пропуску, паводле інфармацыі Дзяржпагранкамітэта, у чарзе знаходзіцца 88 аўтобусаў.
Варта адзначыць, што калі афармленне аднаго аўтобуса будзе займаць у сярэднім 30 хвілін (звычайна — 45–60 хвілін), то чаканне на мяжы складзе каля 44 гадзін. У жніўні колькасць аўтобусаў у чарзе перад польскім пунктам пропуску Цярэспаль даходзіла да 108.
Па 10 аўтамабіляў фіксуецца перад літоўскімі пунктамі пропуску Мядзінінкай (Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі).
Самы загружаны маршрут у ЕС для фур праходзіць праз пункт Шальчынінкай. З пятніцы праз яго ў Літву ўехала 43% нормы транспарту. Менш за ўсё грузавікоў аформілі кантрольныя службы Мядзінінкай — 21% нормы.
Праз адзіны функцыянуючы латвійскі пункт пропуску Патэрніекі (Грыгароўшчына) у ЕС за два дні накіравалася 57% нормы фур.
Краіны ЕС закрылі частку пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю праз абвастрэнне стасункаў з Мінскам пасля падзей 2020 года.
Закрыццё сумежных пунктаў пропуску з беларускім бокам звязанае сярод іншага з міграцыйным крызісам на мяжы Беларусі і краін ЕС, які цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Пасля вынясення палітычна матываванага выраку журналісту Анджэю Пачобуту 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (з беларускага боку Бераставіца). Улады Польшчы наўпрост заяўлялі, што менавіта з вызваленнем палітвязня можа быць звязанае адкрыццё пунктаў пропуску.
Пры гэтым пытанне поўнага закрыцця мяжы з Беларуссю “тычыцца двухбаковых стаскнкаў паміж краінамі”, польскі бок чакае ад Мінска супрацоўніцтва па раней агучаных патрабаваннях: спыненне міграцыйнага крызісу, вызваленне Пачобута і выдача забойцы сяржанта Матэвуша Сітэка. Пра гэта ў эфіры “Radio ZET” заявіў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Сямоняк.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ГрамадстваУ Польшчы навучаецца больш за 30 тыс. беларускіх дзяцей — ЛатушкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі ў Польшчу з Беларусі спрабавала нелегальна трапіць тры мігранты, з пачатку года — 79Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ 2024 годзе найбольш запыленымі гарадамі былі Гомель, Брэст і ЖлобінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- ГрамадстваЗа ўвесь перыяд метэаназіранняў у Беларусі зафіксавана каля 30 смерчаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваБелгідрамет: 2024 год у Беларусі стаў найцяплейшым за ўвесь перыяд метэаназіранняў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Зараз не трэба ісці на барыкады, але будзе момант, калі кожны ўздыме ў сабе пачуцці і адчуванні, што былі ў 2020-мМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаПольшча апублікуе інструкцыі для ахвочых займацца бізнесам беларусаў — Вячорка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаСтрахоўшчыкі за 11 месяцаў 2024 года сабралі ў гадавым вымярэнні на 17,9% больш унёскаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаСкасаванне абмежавання па памеры пенсій закране каля 110 тыс. працоўных пенсіянераўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка