Мінск 22:37

У “спіс экстрэмістаў” дададзена 50 чалавек, сярод іх 20 “аналітыкаў Ціханоўскай”

Ілюстрацыйнае фота: Ron Dyar / unsplash.com

28 кастрычніка, Позірк. У пералік “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, 25 кастрычніка дададзена яшчэ 50 чалавек. Цяпер у дакуменце, апублікаваным на сайце Міністэрства ўнутраных спраў, 4.594 пазіцыі.

У ліку ўнесеных у спіс фігуруе група экспертаў і прадстаўнікоў палітычных структур, якіх улады і прапаганда называюць “аналітыкамі Ціханоўскай”. 24 кастрычніка КДБ уключыў іх у “спіс тэрарыстаў”. Нягледзячы на тое, што гэтых людзей асудзілі завочна, паколькі яны знаходзяцца па-за межамі Беларусі, насупраць прозвішча кожнага з іх у спісе МУС стаіць адзнака “адбывае пакаранне”.

Усе яны — Рыгор Астапеня, Філіп Біканаў, Аляксандр Дабравольскі, Юрый Дракахруст, Андрэй Казакевіч, Ганна Красуліна, Яўген Крыжаноўскі, Дзяніс Кучынскі, Вераніка Лапуцька, Аляксандр Лагвінец, Ганна Любакова, Васіль Навумаў, Марыя Рогава, Пётр Рудкоўскі, Алеся Руднік, Наталля Рабава, Павел Усаў, Таццяна Чуліцкая, Аляксандр Шлык і Кацярына Шмаціна — прызнаныя вінаватымі паводле ч. 1 арт. 357, ч. 3 арт. 3611, ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 361, ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса і прыгавораны да працяглых тэрмінаў зняволення на падставе рашэння Мінскага абласнога суда. Дабравольскі таксама прызнаны вінаватым паводле ч. 1 арт. 3611.

З астатніх 30 пакаранне адбываюць, паводле інфармацыі МУС, 19 чалавек. Адзін мужчына (Дзяніс Чумакоў, асуджаны паводле ч. 1 арт. 368) “прымусова лечыцца ў псіхіятрычным стацыянары са звычайным назіраннем”. Насупраць 10 прозвішчаў стаіць пазнака “судзімасць не пагашаная”, якая звычайна азначае пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі.

З астатніх 19 асоб, што адбываюць пакаранне, праваабаронцы прызнаюць палітвязнямі Наталлю Малец(асуджаная паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 3614 на 3,5 гады пазбаўлення волі) і Уладзіміра Баслыка (ч. 1 арт. 130, ч. 3 арт. 361, ч. 2 арт. 367, ч. 1 арт. 368, арт. 369; тэрмін невядомы).

25 кастрычніка ў спіс з паметкай “судзімасць не пагашаная” занесены таксама вядомы трэнер па настольным тэнісе палітвязень Юрый Лагадзюк. 25 ліпеня 2024 года Брэсцкі абласны суд прыгаварыў яго да 2 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 3614. 18 кастрычніка мужчына быў унесены у спіс з пазнакай “адбывае пакаранне”. На 11 кастрычніка быў прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе, вынік праваабаронцам невядомы.

Адбываюць пакаранне ўнесеныя 25 кастрычніка ў спіс Раман Смірноў (ч. 1 арт. 368), Анатоль Каліноўскі (ч. 1 арт. 3614), Міхаіл Нязнанаў (ч. 2 арт. 3613 і арт. 3612), Яўген Стрыгун (ч. 1 арт. 368 і арт. 369), Аляксей Рамасюк (ч. 2 арт. 293), Кацярына Туманава (ч. 1 арт. 342, арт. 364), Аляксандр Мазура (ч. 1 арт. 342), Сяргей Масюк (ч. 1 арт. 342), Мікалай Дзегілевіч (ч. 1 арт. 342), Дзмітрый Саўханаў (ч. 2 арт. 367), Людміла Дэйнека (ч.1 арт. 130, ч. 1 арт. 368, ч. 3 арт. 361), Анжэла Сандалюк (ч. 1 арт. 342), Сяргей Сандалюк (ч. 1 арт. 342), Максім Рэмезаў (ч. 1 арт. 3612, ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 3613, ч. 2 арт. 3613), Андрэй Зуеў (ч. 3 арт. 130, ч. 1 арт. 3611, ч. 3 арт. 293, арт. 369), Галіна Шкут (ч. 1 арт. 342) і Аляксандр Яцэнка (ч. 1 арт. 342).

З пазнакай “судзімасць не пагашаная” апрача Лагадзюка ў абноўлены пералік унесеныя Жанна Маркелава (у спісе насупраць яе імя пазначана лацінская транскрыпцыя — SUVORAU ANDREI; ч. 1 арт. 342), Павел Пашкевіч (ч. 1 арт. 342), Таццяна Шапуцька (ч. 1 і ч. 2 арт. 3614), Антаніна Мухляда (ч. 1 арт. 342), Анастасія Яворская (ч. 1 арт. 342), Антон Мардачоў (ч. 1 арт. 342), Таццяна Сянько (ч. 1 арт. 342), Антон Кончыц (ч. 1 і ч. 2 арт. 3614) і Наталля Верабей (ч. 1 і ч. 2 арт. 3614).

Фінансавыя аперацыі асоб, уключаных у “спіс экстрэмістаў”, кантралююцца “з мэтай прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці”.

Даведка “Позірку”:

  • ч. 1 арт. 14 — замах на злачынства;
  • ч. 6 арт. 16 — дапамога ў здзяйцсненні злачынства;
  • ч. 1 арт. 130 — наўмысныя дзеянні, скіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы паводле прыкметы расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці;
  • ч. 3 арт. 130 — дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1 або 2 гэтага артыкула, здзейсненыя групай асоб або тыя, што пацягнулі з неасцярожнасці смерць чалавека або іншыя цяжкія наступствы;
  • ч. 2 арт. 293 — удзел у масавых беспарадках, які выявіўся ў непасрэдным здзяйсненні дзеянняў, названых у частцы 1 гэтага артыкула;
  • ч. 3 арт. 293 — навучанне або іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, якія суправаджаюцца здзяйсненнем дзеянняў, прадугледжаных часткай 1 гэтага артыкула, а таксама фінансаванне або іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці пры адсутнасці прыкмет злачынстваў, прадугледжаных артыкулам 3612;
  • ч. 1 арт. 342 — арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаюцца з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, або актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства;
  • ч. 1 арт. 357 — змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу або ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам;
  • ч. 3 арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем СМІ або інтэрнэта, або службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, або тых, што прывялі да цяжкіх наступстваў;
  • ч. 1 арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання, а таксама фарміравання, дзейнасць якога скіраваная на рэабілітацыю нацызму, або кіраўніцтва такім фарміраваннем або структурным падраздзяленнем, якое ўваходзіць у яго;
  • ч. 3 арт. 3611 — уваходжанне асобы ў склад экстрэмісцкага фарміравання ў мэтах здзяйснення злачынства экстрэмісцкай скіраванасці (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні);
  • арт. 3612 — фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
  • ч. 1 арт. 3612 — перадача або збор грашовых сродкаў, каштоўных папер або іншай маёмасці, у тым ліку маёмасных правоў і выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, любым спосабам для свядомага забеспячэння экстрэмісцкай дзейнасці, дзейнасці, скіраванай на рэабілітацыю нацызму;
  • ч. 2 арт. 3613 — вярбоўка, навучанне, іншая падрыхтоўка або выкарыстанне грамадзян Беларусі або асоб без грамадзянства, што стала жывуць у Беларусі, для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні аднаго з бакоў, ва ўзброеных канфліктах, ваенных дзеяннях, а таксама фінансаванне або іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці;
  • ч. 1 арт. 3614 — вярбоўка, іншае ўцягванне асобы ў экстрэмісцкую дзейнасць, навучанне, а роўна іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
  • ч. 2 арт. 3614 — апісаныя вышэй дзеянні, здзейсненыя паўторна, або групай асоб паводле папярэдняй змовы, або службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў;
  • арт. 364 — гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў;
  • ч. 2 арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта, які ўтрымліваецца ў публічным выступе, друкаваным або публічна дэманстраваным творы, СМІ, інтэрнэце, здзейснены асобай, раней судзімай за паклёп або абразу, або злучаны з абвінавачаннем у здзяйсненні цяжкага або асабліва цяжкага злачынства;
  • ч. 1 арт. 368 — публічная абраза прэзідэнта;
  • арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады або яго блізкіх у сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, здзейсненая ў публічным выступе, друкаваным ці публічна дэманстраваным творы, СМІ або інтэрнэце.
Падзяліцца: