Лукашэнка звязаў поспех на выбарах з будаўніцтвам малочнатаварных комплексаў
29 кастрычніка, Позірк. “Дойны статак, карова павінна стаяць у палацы”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка 29 кастрычніка на нарадзе аб эфектыўнасці работы аграпрамысловага комплексу.
Фрагменты выступу Лукашэнкі размешчаны на неафіцыйным канале ягонай прэс-службы і на ягоным сайце.
Пад палацам ён разумее малочнатаварныя комплексы, якіх, паводле яго слоў, “немала пабудавалі”.
“Мы людзям павінны шчыра сказаць, што за наступную пяцігодку мы вырашым пытанне малочнатаварных комплексаў. Для таго каб атрымаць чыстае малако. У рэшце рэшт, карова гэта заслужыла (стаяць “у палацы” — “Позірк”.)”, — сказаў Лукашэнка.
Ён звярнуўся да старшыні Мінскага абласнога камітэта Аляксандра Турчына з меркаваннем, што “пару гадоў засталося” для “поўнага вырашэння праблемы”. Турчын адказаў, што неабходна “максімум тры гады”, пасля чаго Лукашэнка сказаў: “Пару гадоў. Недзе трэба падцягнуць Віцебскую, Магілёўскую і Гомельскую вобласці. Я ня думаю, што там таксама такія вялікія праблемы пабудаваць гэтыя комплексы. Самае галоўнае, што мы ведаем, якія яны павінны быць і што нам трэба. Прытым гэта імпартазамяшчальны прадукт, тут імпартнага нам нічога не трэба, мы ўсё можам пабудаваць самі”.
На думку Лукашэнкі, кіраўніцтва Мінска павінна дапамагчы ўказаным галінам у будаўніцтве сучасных малочнатаварных комплексаў: “Калі мы ім не дапаможам, дык яны галасаваць за нас не будуць. Яны праваляць выбары. Таму трэба хаця б па адным комплексе паабяцаць ім, што мы пабудуем. Нават калі ты ў Мінску не знойдзеш цалкам грошай на гэта, дык я ўжо падстаўлю плячо (зварот да старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава. — “Позірк”.)”.
Далей ён выкарыстоўваў нараду фактычна для перадвыбарчай агітацыі.
Лукашэнка зазначыў, што “ідучы да людзей з іспытам за пяцігодку”, неабходна сказаць, што ўлада зробіць далей канкрэтна: “Вось і ўся палітыка. Прыгожа казаць, балбатаць мы ўсё ўмеем. Гляджу на людзей – дзесяткаў пяць, якія прыгожа могуць нешта паднесці, нешта сказаць. Гэта трэба ўмець будучаму палітыку, прэзідэнту, але галоўнае – гэта канкрэтыка, што ты зробіш. Ну і што ў цябе за плячыма. Сітуацыя памянялася, Калі нехта са старым багажом на выбары спрабуе выйсці, трэба быць вельмі акуратным. Усіх, хто сёння жадае, а такіх ужо нямала, гэта людзі, якія пры нас выраслі. Казаць умеюць, засталося толькі людзям дастаць і пакласці”.
23 кастрычніка Палата прадстаўнікоў прызначыла прэзідэнцкія выбары на 26 студзеня 2025 года. У той жа дзень Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю расійскай прапагандыстцы, карэспандэнту тэлеканала “Расія 1” Вользе Скабеевай, што мае намер “балатавацца на новы тэрмін”.
Аб планах вылучыць сваю кандыдатуру таксама заявіў старшыня праўладнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч.
Старшыня ліквідаванага ўладамі “Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч, які жыве за мяжой, накіраваў у Цэнтрвыбаркам заяву, спіс ініцыятыўнай групы і іншыя дакументы, “неабходныя для рэгістрацыі ў якасці кандыдата на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.
Дэмсілы ў сумеснай заяве, прымеркаванай да прызначэння даты прэзідэнцкіх выбараў, заклікалі суайчыннікаў галасаваць на іх “супраць усіх”. Сцвярджаецца, што галасаванне “супраць усіх” пакажа, што “беларускае грамадства па-ранейшаму супраць Лукашэнкі і патрабуе свабодных і сумленных выбараў”.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнана незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала краіны Паўночнай рады падтрымаць зварот Літвы ў МКС з нагоды злачынстваў рэжыму ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДэпутат Зінгерыс заклікаў беларусаў і літоўцаў да адзінстваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала прэм'ер-міністраў краін Паўночнай рады быць лідарамі "ў беларускім пытанні" ў ЕС і НАТОМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларуская літаратура пайшла б іншым шляхам без масавага расстрэлу 1937 года — паэт і праваабаронца СысМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЦэны на прампрадукцыю выраслі ў Беларусі за год на 7,1% — гэта другі паказчык у ЕАЭСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва спыніла рэкордную з пачатку года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЦэны на сельгаспрадукцыю з пачатку года ў ЕАЭС выраслі толькі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка