Лукашэнка звязаў поспех на выбарах з будаўніцтвам малочнатаварных комплексаў
29 кастрычніка, Позірк. “Дойны статак, карова павінна стаяць у палацы”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка 29 кастрычніка на нарадзе аб эфектыўнасці работы аграпрамысловага комплексу.
Фрагменты выступу Лукашэнкі размешчаны на неафіцыйным канале ягонай прэс-службы і на ягоным сайце.
Пад палацам ён разумее малочнатаварныя комплексы, якіх, паводле яго слоў, “немала пабудавалі”.
“Мы людзям павінны шчыра сказаць, што за наступную пяцігодку мы вырашым пытанне малочнатаварных комплексаў. Для таго каб атрымаць чыстае малако. У рэшце рэшт, карова гэта заслужыла (стаяць “у палацы” — “Позірк”.)”, — сказаў Лукашэнка.
Ён звярнуўся да старшыні Мінскага абласнога камітэта Аляксандра Турчына з меркаваннем, што “пару гадоў засталося” для “поўнага вырашэння праблемы”. Турчын адказаў, што неабходна “максімум тры гады”, пасля чаго Лукашэнка сказаў: “Пару гадоў. Недзе трэба падцягнуць Віцебскую, Магілёўскую і Гомельскую вобласці. Я ня думаю, што там таксама такія вялікія праблемы пабудаваць гэтыя комплексы. Самае галоўнае, што мы ведаем, якія яны павінны быць і што нам трэба. Прытым гэта імпартазамяшчальны прадукт, тут імпартнага нам нічога не трэба, мы ўсё можам пабудаваць самі”.
На думку Лукашэнкі, кіраўніцтва Мінска павінна дапамагчы ўказаным галінам у будаўніцтве сучасных малочнатаварных комплексаў: “Калі мы ім не дапаможам, дык яны галасаваць за нас не будуць. Яны праваляць выбары. Таму трэба хаця б па адным комплексе паабяцаць ім, што мы пабудуем. Нават калі ты ў Мінску не знойдзеш цалкам грошай на гэта, дык я ўжо падстаўлю плячо (зварот да старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава. — “Позірк”.)”.
Далей ён выкарыстоўваў нараду фактычна для перадвыбарчай агітацыі.
Лукашэнка зазначыў, што “ідучы да людзей з іспытам за пяцігодку”, неабходна сказаць, што ўлада зробіць далей канкрэтна: “Вось і ўся палітыка. Прыгожа казаць, балбатаць мы ўсё ўмеем. Гляджу на людзей – дзесяткаў пяць, якія прыгожа могуць нешта паднесці, нешта сказаць. Гэта трэба ўмець будучаму палітыку, прэзідэнту, але галоўнае – гэта канкрэтыка, што ты зробіш. Ну і што ў цябе за плячыма. Сітуацыя памянялася, Калі нехта са старым багажом на выбары спрабуе выйсці, трэба быць вельмі акуратным. Усіх, хто сёння жадае, а такіх ужо нямала, гэта людзі, якія пры нас выраслі. Казаць умеюць, засталося толькі людзям дастаць і пакласці”.
23 кастрычніка Палата прадстаўнікоў прызначыла прэзідэнцкія выбары на 26 студзеня 2025 года. У той жа дзень Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю расійскай прапагандыстцы, карэспандэнту тэлеканала “Расія 1” Вользе Скабеевай, што мае намер “балатавацца на новы тэрмін”.
Аб планах вылучыць сваю кандыдатуру таксама заявіў старшыня праўладнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч.
Старшыня ліквідаванага ўладамі “Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч, які жыве за мяжой, накіраваў у Цэнтрвыбаркам заяву, спіс ініцыятыўнай групы і іншыя дакументы, “неабходныя для рэгістрацыі ў якасці кандыдата на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.
Дэмсілы ў сумеснай заяве, прымеркаванай да прызначэння даты прэзідэнцкіх выбараў, заклікалі суайчыннікаў галасаваць на іх “супраць усіх”. Сцвярджаецца, што галасаванне “супраць усіх” пакажа, што “беларускае грамадства па-ранейшаму супраць Лукашэнкі і патрабуе свабодных і сумленных выбараў”.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнана незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытах працягваюць расціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ПалітыкаМіністры замежных спраў краін ЕС абмяркуюць сітуацыю ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ пачатку года сума наяўных грошай у абароце вырасла на 20,5% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБАЖ спрабуе мінімізаваць наступствы рэпрэсій у дачыненні да калег — намеснік кіраўніка арганізацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаТры месяцы запар Беларусь не з'яўляецца лідарам у ЕАЭС ні па адным з асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ турбулентны час журналісты могуць даваць людзям голас, але не мусяць займаць нейкі бок — кіраўнік БАЖМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася ў восем разоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЛітоўскі дэпутат Павілёніс — беларусам: Мы будзем разам з вамі да свабодыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства