Лукашэнка падпісаў указ, які адмяняе з 1 студзеня абмежаванні па памеры пенсій у працуючых пенсіянераў
29 кастрычніка, Позірк. Аляксандр Лукашэнка 29 кастрычніка падпісаў указ № 402 “Аб сацыяльнай падтрымцы”, паведамляе яго прэс-служба.
Заяўляецца, што дакумент прыняты “ў мэтах узмацнення сацыяльнай падтрымкі асобных катэгорый грамадзян”.
Указам прадугледжваецца “адмена абмежавання на памер пенсіі працуючым пенсіянерам, што дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць выкарыстання на рынку працы асоб пенсійнага ўзросту”.
“Устанаўліваецца далейшае зніжэнне страхавога стажу з 10 да 5 гадоў маці, якія нарадзілі і выхавалі чатырох і больш дзяцей”, — гаворыцца ў паведамленні.
Дадатковыя гарантыі па прызначэнні датэрміновай пенсіі (на 5 гадоў раней), згодна з указам, атрымаюць бацькі дзяцей-інвалідаў, якія ажыццяўляюць выхаванне і догляд дзіцяці без удзелу маці.
Для дзяцей-інвалідаў дакумент прадугледжвае надбаўку да пенсіі ў сувязі са смерцю аднаго з бацькоў, пры гэтым “памер павышэння будзе залежаць ад ступені страты здароўя дзіцяці”.
Указам таксама спрашчаецца працэдура збору дакументаў аб заробку для вызначэння памеру пенсіі і, як адзначаецца, “аптымізуюцца тэрміны падачы заявы аб прызначэнні пенсіі”.
Акрамя гэтага, для асобных катэгорый грамадзян (з асаблівасцямі здароўя, якія пражываюць з інвалідам I групы або даглядаюць за дзіцем-інвалідам) захоўваецца права атрымання пенсіі праз паштовае аддзяленне сувязі. “Такая магчымасць прадастаўляецца таксама ўсім пенсіянерам у выпадку аплаты гэтай паслугі за кошт уласных сродкаў (па тарыфах кошту паслуг пошты па дастаўцы пенсій за кошт сродкаў пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва)”, — адзначае прэс-служба Лукашэнкі.
У тэксце ўказа таксама гаворыцца, што пенсія па ўзросце, за выслугу гадоў або сацыяльная пенсія прызначаецца ў належны тэрмін, калі зварот аб атрыманні пенсіі паступіў “не пазней за адзін месяц пасля ўзнікнення права на яе”. У іншых выпадках пенсійныя выплаты прызначаюцца ў тэрміны, вызначаныя законам “Аб пенсійным забеспячэнні”.
Асноўныя палажэнні ўказа ўступаюць у сілу 1 студзеня 2025 года.
Аб адабрэнні Лукашэнкам праекта ўказа паведамлялася 15 кастрычніка.
Лукашэнка на нарадзе заявіў, што пенсіянеры, якія могуць працаваць, самі прапануюць свае паслугі на рынку працы. “Што тут дрэннага? Калі чалавек жадае, трэба даць яму такую магчымасць працаваць”, — сказаў ён.
Паводле яго слоў, пра такое жаданне тых, хто выйшаў на пенсію, заяўляюць і прафсаюзы: “Натуральна, для таго, каб людзі працавалі, павінны быць створаныя нармальныя ўмовы. Ну і запатрабаванасць на рынку працы, як вядома, вельмі вялікая”.
Апошняе павышэнне пенсій адбылося з 1 кастрычніка.

Зацверджаны закон, які пазбаўляе пенсій сілавікоў, што пакінулі Беларусь

- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы Беларусі зацікаўленыя больш узаемадзейнічаць з ПА АБСЕ — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала са спікерам фінскага парламента важнасць падтрымкі праеўрапейскіх настрояў сярод беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ першай палове 2025 года ў Беларусі звольнена на 7% працаўнікоў больш, чым нанятаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка