Латушка заклікаў змагацца за свабоду 200 дзеячаў культуры
30 кастрычніка, Позірк. “Сёння мы павінны ўзгадаць ахвяр рэжыму [Аляксандра] Лукашэнкі”, — заявіў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка 29 кастрычніка ў Варшаве на вечары памяці, прысвечаным масаваму расстрэлу прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты.
“І Рамана Бандарэнку, і Алеся Пушкіна, і Мікалая Клімовіча, які намаляваў карыкатуру на Лукашэнку, якія былі забітыя гэтым рэжымам”, — адзначыў палітык (відэа выступу апублікавана ў яго тэлеграм-канале).
Палітык заклікаў “змагацца за свабоду каля 200 дзеячаў культуры, якія сёння знаходзяцца за кратамі гэтага жудаснага рэжыму”.
Латушка ўпэўнены, што Беларусь будзе свабоднай: “Нашы паэты ніколі не былі расстраляныя, таму што яны побач з намі — у нашых сэрцах і душах”.
“Я гляджу на гэтыя свечкі і прыходзіць такая думка, што жыццё чалавека, яно як свечка, таму што яно згарыць, і чалавек сыходзіць у іншы свет. Ці нехта можа патушыць гэтую свечку. Тое, што адбывалася ў 30-я гады — гэта пачвары, якія прыходзілі і тушылі гэтыя свечкі, забівалі эліту нашай нацыі, нашага народа”, — сказаў экс-міністр культуры.
Ён узгадаў, як у 2012 годзе чытаў сцэнарый Алены Калінавай да фільма “Купала”, які завяршаўся мартыралогам — імёнамі расстраляных беларускіх паэтаў.
“Пазней Адміністрацыя Лукашэнкі на маю прапанову зняць гэты фільм адказала катэгарычнай адмовай. Але ўсё ж у 2019 годзе фільм быў зняты. У 2020-м ён павінен быў выйсці ў пракат, але рэжым спалохаўся таго, што ў фільме была паказана барацьба нашай нацыянальнай эліты супраць расійскага нашэсця, нашэсця сталінізму, усяго таго, што рабілася ў 1930-я гады і што адбываецца ў Беларусі сёння, пасля 2020 года”, — канстатаваў кіраўнік НАУ.
Беларусы не забудуцца “імёны ахвяр сталінізму, як і ганебныя імёны іх катаў”, адзначыла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў прамове з нагоды 87-й гадавіны масавага расстрэлу прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.
Ноч на 30 кастрычніка 1937 года — адна са змрочных старонак у беларускай гісторыі ХХ стагоддзя. Тады НКУС расстраляў больш за 130 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты: дзеячаў культуры, навукі, тагачасных чыноўнікаў.
Сярод іх былі 22 літаратары, у тым ліку — Міхась Чарот, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Платон Галавач, Тодар Кляшторны, Юрка Лявонны, Валерый Маракоў, Майсей Кульбак, Ізі Харык, Васіль Сташэўскі, Янка Нёманскі, Зяма Півавараў, Васіль Коваль, Шалай, Арон Юдэльсан і інш.
Забойствы праводзіліся ва ўнутранай турме НКУС (цяпер следчы ізалятар КДБ, так званая “Амерыканка”) і падвалах Пішчалаўскага замка (да нядаўняга часу следчы ізалятар МУС № 1, “Валадарка”).
З 1988 года беларусы ў розных гарадах свету ладзяць акцыі памяці расстраляных. У Беларусі мерапрыемствы традыцыйна праходзілі ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам, дзе пахаваны шматлікія ахвяры сталінскіх рэпрэсій. Апошні такі сход адбыўся ў 2020 годзе.
У 2024 годзе акцыі памяці праходзяць больш чым у 40 гарадах не менш як 15 краін свету.
Прэзідэнцкія выбары 2020 года ў Беларусі адзначыліся самымі масавымі пратэстамі за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. Узніклы пасля іх палітычны крызіс і шырокамаштабныя рэпрэсіі працягваюцца да гэтага часу.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала краіны Паўночнай рады "адрынуць так званыя выбары" ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала краіны Паўночнай рады падтрымаць зварот Літвы ў МКС з нагоды злачынстваў рэжыму ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДэпутат Зінгерыс заклікаў беларусаў і літоўцаў да адзінстваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+