АПК “высока ацаніў” прынятую Еўрапарламентам заяву па выбарах у Беларусі
30 кастрычніка, Позірк. Заява Еўрапейскага парламента (ЕП) у дачыненні да прэзідэнцкіх выбараў “падкрэслівае непахісную падтрымку дэмакратычных памкненняў беларускага народа”, заявіў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Уладзімір Астапенка.
“Мы высока цэнім прынятую Еўрапарламентам заяву. Яна дакладна адлюстроўвае сённяшнюю рэчаіснасць у Беларусі, дзе выбары па-ранейшаму выкарыстоўваюцца не як механізм выяўлення волі народа, а як інструмент захопу ўлады”, — адзначыў Астапенка.
Паводле яго слоў, “актуальныя для кожнага беларуса правы і свабоды”, у тым ліку права ўдзельнічаць у галасаванні, “працягваюць парушацца рэжымам [Аляксандра Лукашэнкі], і сёння любыя выбары без празрыстых умоў, без удзелу міжнародных назіральнікаў — гэта толькі фарс”.
“Мы дзякуем дэпутатам Еўрапарламента за гэты дакумент, які не проста асуджае дзеянні рэжыму, але і накіроўвае дакладны сігнал пра тое, што беларускі народ заслугоўвае свабоднага выбару і павагі да сваіх правоў”, — падкрэсліў прадстаўнік АПК.
29 кастрычніка кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі Малгажата Гасеўска заявіла, што “выбары, якія праводзяцца ў цяперашняй атмасферы страху і рэпрэсій, ва ўмовах, якія супярэчаць усім міжнародна прызнаным стандартам, без магчымасці галасаваць за мяжой і вылучацца ў якасці кандыдатаў, без празрыстай сістэмы падліку галасоў і без удзелу міжнародных назіральнікаў, не могуць лічыцца свабоднымі і справядлівымі”.
Паводле яе слоў, такая пазіцыя змяшчаецца ў спецыяльнай заяве ЕП у сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі 2025 года ў Беларусі.
Спасылаючыся на гэтую заяву, Гасеўска адзначыла, што Еўрапарламент “у сувязі з абвяшчэннем так званых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі” пацвярджае “нязменную падтрымку суверэнітэту і незалежнасці Беларусі”, “поўную падтрымку дэмакратычнага права беларускага народа абіраць сваіх прадстаўнікоў на свабодных і справядлівых выбарах, якія праводзяцца без умяшання і запалохвання і пад эгідай БДІПЧ АБСЕ, у поўнай адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі”.
Еўрапарламент канстатуе, што “пасля фальсіфікацыі выбараў у 2020 годзе” сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі “значна пагоршылася”. Дэпутаты ЕП “рашуча асуджаюць сістэматычныя, шырока распаўсюджаныя і грубыя парушэнні правоў чалавека, уключаючы катаванні і іншыя жорсткія, бесчалавечныя або прыніжаючыя годнасць віды абыходжання і пакарання палітычных зняволеных, якія, згодна з дакладам Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, могуць прадстаўляць сабой злачынствы супраць чалавечнасці”.
Сёмыя выбары прэзідэнта прызначаныя на 26 студзеня 2025 года. 23 кастрычніка, у дзень, калі Палата прадстаўнікоў прыняла адпаведнае рашэнне, Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што прыме ў іх удзел.
Дэмсілы ў сумеснай заяве, прымеркаванай да прызначэння даты прэзідэнцкіх выбараў, заклікалі галасаваць “супраць усіх”. На іх думку, галасаванне “супраць усіх” пакажа, што “беларускае грамадства па-ранейшаму супраць Лукашэнкі і патрабуе свабодных і сумленных выбараў”.
Беларускія ўлады пасля 2020 года не запрашаюць назіральнікаў ад АБСЕ і іншых міжнародных структур, якія крытыкуюць непразрыстасць і недэмакратычнасць выбарчага працэсу. Ва ўжытак уведзены выраз “электаральны суверэнітэт”.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала краіны Паўночнай рады "адрынуць так званыя выбары" ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала краіны Паўночнай рады падтрымаць зварот Літвы ў МКС з нагоды злачынстваў рэжыму ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДэпутат Зінгерыс заклікаў беларусаў і літоўцаў да адзінстваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+