Лукашэнка абвінаваціў Захад ва ўплыве санкцый на здароўе простых людзей
31 кастрычніка, Позірк. Незаконнымі санкцыямі абкладзена паўсвету, нелегітымнымі абмежаваннямі паралізаваныя цэлыя галіны эканомікі, права прыватнай уласнасці знішчанае, заявіў Аляксандр Лукашэнка 31 кастрычніка на II Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы.
Асобна ён спыніўся на супрацоўніцтве беларускай медыцыны і заходніх кампаній.
“Заходні бізнэс у канкурэнтнай барацьбе заваяваў права пастаўляць на беларускі рынак медабсталяванне усялякіх там “Сіменс” і гэтак далей (Siemens Aktiengesellschaft, “Сіменс” — нямецкі кангламерат, які працуе ў галіне электратэхнікі, у тым ліку для медыцыны. — “Позірк”). Абслугоўвання няма, запчастак легальна купіць немагчыма. Гэта здароўе людзей, прычым тут Лукашэнка, прычым тут дыктатура і ўлада ў Беларусі, калі гэта тычыцца звычайных людзей?” — сказаў выступоўца.
Ён заявіў, што нядаўна перапісваўся праз пасярэднікаў з нейкім высокапастаўленым амерыканскім чыноўнікам. Паводле сцвярджэння Лукашэнкі, яго папярэдзілі, што, калі Беларусь падтрымае Расію і зойдзе ва Украіну з поўначы, ЗША ўвядуць яшчэ больш жорсткія санкцыі і пачнуць вайну.
“Я ім адказаў наконт вайны: “Паспрабуйце”. А з нагоды санкцый: “Мы ж вернікі”. Будучы накіраванымі на разбурэнне нацыянальных эканомік, насамрэч санкцыі працуюць супраць простых людзей. У такіх умовах ні пра якое выкананне абавязацельстваў па мэтах устойлівага развіцця ААН не можа быць і гаворкі. Цалкам відавочна, што без бандыцкіх забаронаў і абмежаванняў Захаду свет нашмат бліжэй прасунуўся б да развязання гэтых задач”, — сказаў Лукашэнка.
У красавіку Бюро прамысловасці і бяспекі Міністэрства гандлю ЗША (BIS) у парадку ліцэнзійнага выключэння дазволіла пастаўляць гуманітарныя медыцынскія вырабы грамадзянам Расіі, Беларусі і на часова акупаваныя тэрыторыі Украіны.
Пры гэтым 26 студзеня 2024 года прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка заявіў, што “практычна цалкам удалося пераадолець наступствы санкцыйных абмежаванняў у сферы паставак медабсталявання і вырабаў медпрызначэння”.
На пасяджэнні 154-й сесіі выканкама Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) 24 студзеня ў Жэневе начальнік аддзела знешніх сувязяў Міністэрства аховы здароўя Анатоль Грушкоўскі фактычна абвінаваціў краіны Захаду ў палітычным характары спынення паставак важных медыкаментаў.
У прыватнасці, ён заявіў, што Дзяржагенцтва па рэгуляванні лекаў і прадукцыі аховы здароўя Вялікабрытаніі зацягвала працэдуру выдачы ліцэнзіі на экспарт у Беларусь таблетак марфіну — сродкі для палягчэння стану пацыентаў, якія пакутуюць на анкалагічныя захворванні і наступствы цяжкіх траўмаў. Чыноўнік прывёў яшчэ некалькі прыкладаў.
У сакавіку 2023 года прадстаўнік СААЗ у Беларусі Сяргей Дыярдзіца, адказваючы на пытанне журналістаў, ці паўплывалі заходнія санкцыі на забеспячэнне насельніцтва лекамі, заявіў, што медпрэпараты дастаўляліся ў краіну, нягледзячы на цяжкасці з транспарціроўкай.
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа апошнія тры гады колькасць уведзеных у эксплуатацыю кватэр скарацілася на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУрад Украіны прапануе выключыць беларускую мову са спісу тых, якія падлягаюць абароне ў краіне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаДыпламатычнае збліжэнне рэжыму з Ватыканам раней суправаджалася вызваленнем палітвязняў, але сітуацыя змянілася — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаСанкцыі наўпрост датычацца чвэрці эканомікі — ведамасны НДІ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаСтаршыня “Беллегпрама” сцвярджае, што ў 2024 годзе канцэрн аднавіў пастаўкі ў краіны ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ лістападзе намінальны сярэдні заробак знізіўся на 1,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21–23 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка