У польскім Кракаве знойдзены мёртвым 50-гадовы беларускі актывіст

17 красавіка, Позірк. У Польшчы пры загадкавых абставінах памёр 50-гадовы беларускі актывіст з Рэчыцы (Гомельская вобласць) Сяргей Дубінін, паведаміў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” праваабаронца Леанід Судаленка.
Цела беларуса з прыкметамі ненатуральнай смерці знайшлі 15 красавіка ў доме, дзе ён пражываў у Кракаве. Паводле інфармацыі праваабаронцы, “пакой быў у крыві, на падлозе ляжаў нож”.
“Хуткая дапамога канстатавала смерць, паліцыя распачала расследаванне, — паведаміў Судаленка. — Пакуль невядома, што менавіта адбылося — гвалтоўная смерць або суіцыд? Памяшканне апячатанае, ідуць следчыя дзеянні”.
“Сяргей быў актыўным і неабыякавым чалавекам, удзельнічаў у грамадскім жыцці, быў незалежным назіральнікам за выбарамі ў Рэчыцы. Падчас прэзідэнцкай кампаніі 2020 года збіраў подпісы ў камандзе альтэрнатыўнага кандыдата. Пасля быў вымушаны з’ехаць, працаваў у Польшчы на будоўлі”, — дадаў праваабаронца.
Паводле інфармацыі Судаленкі, ён сустракаўся з Дубініным у студзені гэтага года ў Вільнюсе. “Сустракаліся як землякі, размаўлялі, жартавалі, і нішто не паказвала на тое, што Сяргей стаміўся жыць”, — адзначыў ён.

- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі Беларусь на 44% павялічыла інвестыцыі за мяжу, замежныя ўкладанні ў краіну выраслі на 19% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСтупень зносу асноўных сродкаў за гады кіравання Лукашэнкі павялічылася на 3,7 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ чэрвені танней, чым у Беларусі, бензін у ЕАЭС быў толькі ў КазахстанеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваРасіяне зноў не выкарысталі квоту бюджэтных месцаў у беларускіх ВНУ — Мінадукацыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваМінадукацыі ў чарговы раз адсправаздачылася аб выкананні плана прыёму студэнтаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


