Амбасада Францыі закрыла сваю медыятэку ў Мінску — “праект выклікаў дастаткова страху, каб яго завяршыць“

24 жніўня, Позірк. У жніўні 2026 года “канчаткова зачыніла свае дзверы” французская медыятэка — Франка-беларуская зала інфармацыі аб сучаснай Францыі ў Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна.
Зала прапрацавала 30 гадоў, адзначаецца ў паведамленні французскай амбасады.
“За гэтыя трыццаць гадоў узорнага супрацоўніцтва з бібліятэкай ім. А. С. Пушкіна ў Мінску гэтая франкамоўная чытальная зала дапамагала лепш пазнаць Францыю, яе мову і культуру. Яна таксама служыла месцам правядзення музычных, мастацкіх і філасофскіх сустрэч, кінапаказаў, настольных гульняў і выстаў, абуджаў лінгвістычны інтарэс у дзяцей малодшага ўзросту”, — адзначаецца ў прэс-рэлізе.
Дыппрадстаўніцтва дало зразумець, што медыятэка зачыняецца з палітычных прычын: “Нашыя думкі цяпер з аматарамі кніг на мове Мальера, якія ў Беларусі карысталіся ўнікальнай калекцыяй у рамках праекта, што, у рэшце рэшт, быў даволі звычайным, але тым не менш выклікаў дастаткова страху, каб яго завяршыць”.
У канцы выказваецца надзея на “толькі часовае развітанне”, “паколькі недахоп і пазбаўленне толькі выклікаюць смагу”.
Пра закрыццё медыятэкі 14 ліпеня на прыёме з нагоды Нацыянальнага свята Фрацыі рэзка выказаўся цяпер ужо былы павераны ў яе справах ў Беларусі Людавік Руае: “Праз некалькі тыдняў я назаўжды пакіну Беларусь пасля чатырох гадоў, якія дададуцца да шасці гадоў, праведзеных тут з 2005 па 2011 год (дарадцам па супрацоўніцтве і культурнай дзейнасці. — “Позірк“.). З глыбокім пачуццём незавершанасці я з’язджаю : па-першае, таму што ў той момант, калі я збіраюся перадаць эстафету, мы перажываем закрыццё французскай медыятэкі, плёну трыццацігадовага супрацоўніцтва з Мінскай бібліятэкай імя Пушкіна, — асуджэнне, тым больш неспасціжнае, што яно адбываецца ў той час, калі нашы намаганні па дыялогу набываюць форму; а па-другое, таму што задача, якую неабходна выканаць, каб вывесці нашы стасункі з тупіка, у які яны зайшлі, проста звышчалавечая“.
6 жніўня на сустрэчы Руае са старшынёй пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, былым міністрам замежных спраў Сяргеем Алейнікам, як паведамляла прэс-служба верхняй палаты, “была акцэнтаваная неабходнасць захавання адкрытых каналаў камунікацыі” для выбудоўвання “узаемнай павагі, пошуку пунктаў судакранання і паступальнага развіцця культурна-гуманітарных сувязяў”.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць беларускіх арганізацый за пяць гадоў вырасла ў 1,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 24 жніўня — 4 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка



