Ціханоўская абмеркавала з Мелоні вызваленне палітвязняў і еўрапейскую бяспеку

13 лістапада, Позірк. Вызваленне беларускіх палітвязняў і будучыню еўрапейскай бяспекі абмеркавала на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Дубліне 12 лістапада Святлана Ціханоўская з прэм’ер-міністрам Італіі Джорджай Мелоні, паведаміла прэс-служба дэмлідара.
Ціханоўская падзякавала Італіі за падтрымку свабоднай Беларусі і Украіны, а таксама за абарону еўрапейскіх інтарэсаў і каштоўнасцяў. Дэмлідар адзначыла, што беларусы — таксама еўрапейцы і вельмі шануюць падтрымку Італіі.
“Нас звязваюць не толькі агульныя каштоўнасці, але і супольная будучыня. У Італіі жыве шмат беларусаў, дзейнічае актыўная дыяспара, адкрыты беларускі цэнтр. На працягу дзесяцігоддзяў італьянскія сем’і прымалі беларускіх дзяцей на аздараўленне. І сёння Італія працягвае падтрымліваць нашу барацьбу за свабоду. Мы гэтага не забываем”, — адзначыла Ціханоўская.
Асобнай тэмай размовы стала вайна ва Украіне. Ціханоўская зноў падкрэсліла, што мір павінен быць справядлівым і трывалым, нельга дапусціць новага падзелу Еўропы на сферы ўплыву, пры якім Беларусь застанецца пад кантролем Расіі.
Паводле Ціханоўскай, Еўропа павінна выстаўляць ясныя ўмовы і цвёрда адстойваць свае прынцыпы, а Беларусь не павінна стаць разменнай манетай у перамовах. “Без незалежнай Беларусі не будзе трывалага міру і бяспекі ў нашым рэгіёне”, — у чарговы раз падкрэсліла палітык.
Ціханоўская адзначыла важнасць амерыканскіх намаганняў па вызваленні палітвязняў і заклікала падтрымліваць гэты працэс. Адначасова яна падкрэсліла, што вызвалення асобных людзей недастаткова — неабходна дамагчыся вызвалення ўсіх палітвязняў і спынення рэпрэсій.
Дэмлідар наведвала Рым у сакавіку. Падчас сустрэчы з Мелоні бакі абмеркавалі “бягучую сітуацыю ў Беларусі, у тым ліку працяг рэпрэсій, а таксама рост залежнасці рэжыму Лукашэнкі ад Расіі”.
Раней Ціханоўская сустракалася з Мелоні ў Рыме ў ліпені 2023 года. Абмяркоўвалася абарона беларускай незалежнасці і ізаляцыя рэжыму Лукашэнкі.
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаТэмпы росту ВУП, паводле папярэдніх разлікаў, зніжаюццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ 2025 годзе на 1 тыс. скрынінгавых даследаванняў выяўлена пяць выпадкаў ракуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год захворвальнасць на рак вырасла на 3,4%, за сем гадоў — амаль на 11% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка


