Рыжанкоў у плане санкцый супрацьпаставіў краіны Балтыі і Венгрыю
31 кастрычніка, Позірк. Беларусь і Венгрыя “сур’ёзна актывізавалі ўзаемадзеянне, зыходзячы з пачуцця здаровага прагматызму”. Пра гэта, паводле інфармацыі дзяржСМІ, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў па выніках перагавораў 31 кастрычніка са сваім венгерскім калегам Петэрам Сіярта, які прыбыў для ўдзелу ў II Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы.
Адзначыўшы, што Венгрыя з’яўляецца членам ЕС, які “ўвёў супраць Беларусі не адзін пакет санкцый”, Рыжанкоў заявіў: “Наша пазіцыя заключаецца ў тым, каб заведама не патрабаваць ад нашых партнёраў нейкіх невыканальных рэчаў, магчымага перавышэння сваіх паўнамоцтваў або выхаду за рамкі ўстаноўленых у Еўрасаюзе патрабаванняў, якія могуць несці шкоду для Венгрыі. Таму мы шукаем тыя нішы і тыя магчымасці, якія даюць нам супрацоўнічаць там, дзе ёсць гэтае акно супрацоўніцтва, не пакрытае санкцыйнай палітыкай”.
“На жаль, нашыя бліжэйшыя суседзі (Літва, Латвія), маючы такую магчымасць, выходзяць далёка наперад за санкцыі Еўрапейскага саюза, прымаючы драконаўскія меры ў дачыненні да нашай краіны і нашых грамадзян, якія нічым не могуць быць растлумачаны. Калі б яны сапраўды клапаціліся пра сваіх грамадзян, пра свае краіны, то, як і Венгрыя, таксама працавалі б над тым, што нас аб’ядноўвае і што дае нам аснову для ўзаемадзеяння”, — сказаў ён.
На думку міністра, такім чынам згаданыя краіны “спрабуюць быць, што гаворыцца, свяцейшымі за Папу рымскага, яшчэ больш “дэмакратычнымі”, чым увесь Еўрапейскі саюз, які на працягу многіх і многіх гадоў выбудоўваў сваю сістэму”.
Як паведаміла МЗС Расіі, 31 кастрычніка таксама адбыліся перамовы Рыжанкова з міністрам замежных спраў гэтай краіны Сяргеем Лаўровым, які, як і Сіярта, другі год запар прымае ўдзел у канферэнцыі.
Паводле інфармацыі расійскага боку, на сустрэчы “падкрэслена рашучасць разам з аднадумцамі супрацьстаяць санкцыйнаму і юрыдычнаму ціску “калектыўнага Захаду”, выказана гатоўнасць да нарошчвання ўзаемадзеяння ў рамках ШАС і БРІКС, якія названы “вядучымі аб’яднаннямі краін сусветнай большасці”.
Акрамя таго, намечаны графік далейшых кантактаў, уключаючы правядзенне ў канцы лістапада сумеснага пасяджэння калегій МЗС Расіі і Беларусі.
Беларускія дзяржСМІ паведамілі, што Рыжанкоў і Лаўроў абмеркавалі распрацоўку двухбаковага дакумента аб гарантыях бяспекі. Пры гэтым, гаворачы аб развіцці двухбаковых адносін, Рыжанкоў адзначыў, што “ніякіх экстраных пытанняў на парадку дня не стаіць”.
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ заходніх медыя кансалідуецца аўтарытарны вобраз Беларусі — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваЧалавек самастойна павінен кантраляваць свае фактары рызыкі — адмысловец РНПЦ "Кардыялогія"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў аб'ём складскіх запасаў прампрадукцыі вырас амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка