Аліеў у чарговы раз падзякаваў Лукашэнку за падораныя Нагорнаму Карабаху трактары
11 лістапада, Позірк. Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў на сустрэчы 11 лістапада ў Баку “яшчэ раз падзякаваў” Аляксандру Лукашэнку за падораныя ў траўні ў горадзе Шуша (рэгіён Нагорны Карабах) трактары МТЗ, паведамляе азербайджанскае інфармацыйнае агенцтва АРА.
Адзначаецца, што падчас перамоў было падкрэслена “паспяховае развіццё” двухбаковых адносін “па ўсіх напрамках”. У прыватнасці, “ажыццяўляецца эфектыўнае супрацоўніцтва ў рамках міжнародных арганізацый”, а “агульны тавараабарот павялічыўся на 41%” (сумы і перыяд часу не ўказваюцца. — “Позірк”.).
Таксама бакі “з задавальненнем” адзначылі “ўдзел беларускіх кампаній у аднаўленча-будаўнічых работах на вызваленых тэрыторыях, у будаўніцтве модульных дамоў”. Пад “вызваленымі тэрыторыямі” ў Азербайджане маюць на ўвазе Нагорны Карабах.
“У ходзе гутаркі было падкрэслена, што вядуцца работы па арганізацыі сумеснай вытворчасці ліфтаў для жылых дамоў, пытанні стварэння аграгарадка ў Агдамскім раёне, супрацоўніцтва ў сферах сельскай гаспадаркі, машынабудавання і прамысловасці, падрыхтоўкі кадраў у галіне сельскай гаспадаркі і абмену спецыялістамі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Прэс-служба Лукашэнкі ў сваю чаргу прыводзіць яго словы на сустрэчы: “Калі нашы міністэрствы і амбасадар будуць варушыцца, то мы вельмі многае можам зрабіць на карысць і Беларусі, і Азербайджана”.
Лукашэнка прыбыў у Баку для ўдзелу ў Сусветным саміце ААН па барацьбе са змяненнем клімату. Раней 11 лістапада прэс-служба анансавала яго выступ на саміце, у якім ён “акрэсліць нацыянальную пазіцыю Беларусі па пытаннях парадку дня, звязаных са змяненнем клімату і мерамі, якія міжнародная супольнасць павінна распачаць для вырашэння выклікаў, якія ўзнікаюць у гэтай сферы”.
Таксама заяўлялася, што на палях саміту Лукашэнка “правядзе шэраг сустрэч і перамоваў з замежнымі калегамі”.
Год таму ён прымаў удзел у аналагічным саміце ў Дубаі (ААЭ).
Падчас візіту ў Азербайджан у траўні гэтага года Лукашэнка наведаў Нагорны Карабах.
Спачатку ён прыляцеў у горад Фізулі, які знаходзіцца пад кантролем Баку з кастрычніка 2020 года. У суправаджэнні Аліева, як паведамлялася, Лукашэнка “азнаёміўся з новым аэрапортам”.
“Лукашэнка і Аліеў агледзелі тэрыторыі горада, разбураныя аб’екты і перспектыўныя раёны для забудовы <…>”, — адзначыла прэс-служба беларускага палітыка, дадаўшы, што пасля гэтага “абодва лідары накіраваліся ў Шушу”.
У Шушы яны “наведалі жылы масіў горада, азнаёміўшыся з жыллёвымі ўмовамі, памятныя месцы і музейна-выставачную экспазіцыю аб дзейнасці Гейдара Аліева”.
Паведамлялася таксама пра “трактарную тэхніку, падораную гораду” Лукашэнку. Мяркуючы па апублікаваных фатаграфіях, гаворка ішла аб двух трактарах МТЗ.
“Карыстайся. Спадабаецца — дадамо яшчэ”, — заявіў Аліеву Лукашэнка.
16 траўня падчас перамоваў у Баку Лукашэнка прапанаваў прэзідэнту Азербайджана садзейнічанне ў пасляваенным аднаўленні тэрыторый Нагорнага Карабаха.
“Якраз надышоў той цяжкі час, калі трэба адраджаць гэтыя землі, трэба вяртаць людзей. <…> Перамаглі, перамогу ўтрымалі, цяпер трэба адраджаць”, — сказаў ён.
Паводле яго слоў, у перамовах “сам-насам” ён папрасіў азербайджанскага лідара, “калі гэта магчыма”, даць “нейкае месца для Беларусі”, калі беларуская “тэхніка, аграгарадкі, працоўныя месцы, пэўныя тэхналогіі <…> падыходзяць, калі беларуская тэхніка можа тут прысутнічаць і працаваць”.
“І Ільхам Гейдаравіч такі падыход падтрымаў”, — заявіў Лукашэнка.
Афіцыйны Мінск актыўна выбудоўвае адносіны з Азербайджанам, які фактычна з’яўляецца праціўнікам Арменіі — саюзніка Беларусі па Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).
Увосень мінулага года Азербайджан правёў у Нагорным Карабаху “антытэрарыстычныя мерапрыемствы лакальнага характару”, у выніку якіх рэгіён цалкам перайшоў пад кантроль Баку. Кіраўніцтва непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі (НКР) абвясціла аб спыненні існавання самаабвешчанай дзяржавы з 1 студзеня 2024 года.
Арменія, якая падтрымлівае НКР, падвергла АДКБ крытыцы за адсутнасць падтрымкі ў вайне з Азербайджанам за Нагорны Карабах і фактычна згарнула свой удзел у дзейнасці арганізацыі.
13 чэрвеня 2024 года прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што ні ён, ні які-небудзь іншы афіцыйны прадстаўнік краіны не паедзе ў Беларусь, пакуль ва ўладзе ў Мінску знаходзіцца Лукашэнка. Кіраўнік армянскага ўрада сказаў пра гэта ў кантэксце заяў Лукашэнкі аб карабахскім канфлікце на сустрэчы з Аліевым у сярэдзіне траўня. У той жа дзень амбасадар Арменіі быў выкліканы ў Ерэван для кансультацый.
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа апошнія тры гады колькасць уведзеных у эксплуатацыю кватэр скарацілася на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУрад Украіны прапануе выключыць беларускую мову са спісу тых, якія падлягаюць абароне ў краіне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаДыпламатычнае збліжэнне рэжыму з Ватыканам раней суправаджалася вызваленнем палітвязняў, але сітуацыя змянілася — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаСанкцыі наўпрост датычацца чвэрці эканомікі — ведамасны НДІ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаСтаршыня “Беллегпрама” сцвярджае, што ў 2024 годзе канцэрн аднавіў пастаўкі ў краіны ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка