Аманскія СМІ і ведамствы не заўважаюць візіту Лукашэнкі

29 лістапада, Позірк. Неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі паведаміў пра яго прыбыццё ў Маскат 28 лістапада каля 19:30 паводле мінскага часу (каля 20:30 паводле мясцовага), аднак дагэтуль ніякай дадатковай інфармацыі пра хаду “працоўнага візіту” не з’явілася ні ў беларускіх дзяржаўных СМІ, ані ў аманскіх медыя.
У паведамленні было заяўлена, што палітыка ў аэрапорце сустрэў прэзідэнт Аманскага інвестыцыйнага агенцтва Абдульсалам Аль Муршыдзі. Аднак рэсурсы гэтага ведамства ні пра гэта, ані пра візіт Лукашэнкі ў краіну агулам не згадваюць.
Адсутнічае інфармацыя пра прыбыццё беларускага госця таксама на сайтах МЗС Амана, манаршай канцылярыі.
У ключавых СМІ — Oman News Agency, Al Watan, Oman, Times of Oman, Oman Daily Observer, Muscat Daily, Oman Tribune — няма ніякай інфармацыі, якая б тычылася актыўнасці Лукашэнкі ў Амане ці хаця б фіксавала яго знаходжанне ў краіне.
Прэс-служба Лукашэнкі 29 лістапада распаўсюдзіла толькі тры паведамленні — віншаванне на адрас прэзідэнта Палестыны Махмуда Абаса з Міжнародным днём салідарнасці з палестынскім народам, а таксама спачуванні: прэзідэнту Інданезіі Прабава Субіанта — у сувязі са шматлікімі ахвярамі ў выніку залеваў і апоўзняў на Суматры, каралю Тайланда Махе Вачыралонгкорну — у сувязі з ахвярамі ў выніку паводак.
Напярэдадні было заяўлена, што Лукашэнка ў рамках візіту ў Аман мае намер “прадметна абмеркаваць” з султанам Хайсамам бін Тарыкам аль Саідам “практычныя крокі ў развіццё раней дасягнутых дамоўленасцей і рэалізацыі сумесных праектаў у розных сферах”.
Лукашэнка вылецеў у Аман з М’янмы, куды прыбыў з двухдзённым афіцыйным візітам 27 лістапада — адразу ж пасля саміту Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, які прайшоў у Кыргызстане. Паведамлялася, што далей ён мае намер наведаць краіны Блізкага Усходу, Паўночнай Афрыкі.
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год на 11,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаІмпартаёмістасць ВУП у першым квартале скарацілася на 7,3 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

