“Праваабаронцы за свабодныя выбары”: Лукашэнка спрабуе стварыць ілюзію канкурэнцыі

12 лістапада, Позірк. Аляксандр Лукашэнка спрабуе стварыць ілюзію канкурэнцыі на выбарах, але ў сучасных рэпрэсіўных умовах гэта нават пры прыкладанні вялікіх высілкаў будзе выглядаць як фікцыя. Так юрысты кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” пракаментавалі заявы двух з сямі кандыдатаў у прэзідэнты пра выхад з электаральнай кампаніі на карысць Аляксандра Лукашэнкі.
“Падобныя выказванні падстаўных кандыдатаў у прэзідэнты — заканамерная з’ява, бо яны самі не могуць рэалізаваць сваё права ўдзельнічаць у кіраванні краінай” , — лічаць юрысты.
Паводле іх меркавання, у краіне, дзе дзяржава “рэпрэсуе любыя праявы іншадумства”, удзел у кіраванні краінай “немагчыма разглядаць ізалявана”, гэта працяглы працэс, які патрабуе “адкрытага і сумленнага дыялогу паміж грамадствам і ўладай”.
Эфектыўнае ажыццяўленне права на ўдзел у грамадскім жыцці, падкрэслілі юрысты, магчымае “толькі пры наяўнасці ўмоваў, дзе ўсе правы чалавека паважаюцца і дасяжныя: права на роўнасць і недыскрымінацыю, свабоду выказвання меркаванняў, мірных сходаў і асацыяцый”.
12 лістапада аб рашэнні спыніць удзел у электаральнай кампаніі паведамілі старшыня Рэспубліканскага савета грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў” Сяргей Бобрыкаў і былая прэс-сакратар МУС, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава.
Пасля самаадводу Бобрыкава і Чамаданавай за вылучэнне кандыдатамі подпісы збіраюць пяць прэтэндэнтаў: Лукашэнка, Алег Гайдукевіч, Аляксандр Хіжняк, Ганна Канапацкая і Сяргей Сыранкоў. Адкрыта падтрымліваюць Лукашэнку ўсе, акрамя Канапацкай.
Сёмыя выбары прэзідэнта прызначаныя на 26 студзеня 2025 года.

- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаКошт шкоды ад лясных пажараў за пяць гадоў вырас у 102,7 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа студзень у Беларусі пабудавана на 37,5% менш кватэр, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года ВРП у гадавым вымярэнні вырас толькі ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцяхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


