Мінск 11:35

З 2020 года за “змову з мэтай захопу ўлады” асуджана не менш за 67 чалавек — “Вясна”

Ілюстрацыйнае фота: Tim Hufner / unsplash.com

15 лістапада, Позірк. З 2020 года па арт. 357 Крымінальнага кодэкса (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады) асуджана не менш за 67 чалавек, з іх палова — завочна, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Паводле звестак праваабаронцаў, цяпер у зняволенні знаходзіцца 25 чалавек, пакараных паводле арт. 357. Асуджаныя па гэтым артыкуле былы старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і журналістка Ксенія Луцкіна былі памілаваныя Аляксандрам Лукашэнкам.

“Вясна” адзначае, што крымінальны пераслед паводле арт. 357 “выкарыстоўваўся рэжымам з 2020 года супраць актывістаў і палітыкаў”.

Паводле звестак праваабаронцаў, сёлета 31 кастрычніка і 1 лістапада супрацоўнікі КДБ затрымалі каля сотні чалавек па ўсёй Беларусі. Частка людзей знаходзіцца пад вартай у межах крымінальнай справы па арт. 357 КК, частка выйшла на волю ў статусе сведак.

Некаторым затрыманым ставілі пытанні пра дваровыя чаты, якія былі асабліва папулярныя ў паслявыбарчыя часы, таксама сілавікі цікавіліся іх актыўнасцю ў 2020 і 2021 гадах.

4 лістапада МУС апублікавала абноўлены спіс “экстрэмісцкіх фармаванняў”, куды ўключаныя (https://pozirk.online/be/news/112512/) ініцыятыва “Орден”, а таксама дваровыя чаты “Злые когтики”, “Сухарево”, “Сеница2.0”, “Солидарность”, арганізацыя “Соседи”. Рашэнне было прынята Камітэтам дзяржаўнай бяспекі 29 кастрычніка.

Гл. таксама:

За “здраду дзяржаве” асуджана не менш за 88 чалавек — “Вясна”

Падзяліцца: