Лукашэнка запатрабаваў не дапускаць адтоку працаўнікоў з рэгіёнаў
16 лістапада, Позірк. Не дапускаць адтоку эканамічна актыўнага насельніцтва з рэгіёнаў цяпер з’яўляецца “задачай нумар адзін”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 16 лістапада ў Клімавічах (Магілёўская вобласць) на абласным свяце “Дажынкі”.
Каб утрымаць працоўныя рукі, на яго думку, трэба “даць людзям цікавую працу”. “Зрабіць гэта можна толькі праз новыя вытворчасці і сур’ёзны ўздым якасці жыцця людзей. Каб у чалавека разам з заробкам расла матывацыя і кваліфікацыя”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Пры гэтым ён адзначыў, што “працаваць жадаюць далёка не ўсе”, і папярэдзіў: “Рыхтуйцеся, бамжоў, дармаедаў у краіне не будзе, усе павінны варушыцца, працаваць, зарабляць на сябе і сваю сям’ю” (на падставе відэафрагмента тэлеканала “Першы інфармацыйны”). “Мы дапаможам, дамо працоўнае месца, толькі ідзіце працаваць. Тыя, хто перашкаджаюць людзям жыць… рабята, мы з вамі будзем сур’ёзна разбірацца, не крыўдуйце”, — заявіў спікер.
Мясцовыя ўлады, паводле слоў Лукашэнкі, “павінны ствараць рэжым максімальнага спрыяння для ўсіх адказных інвестараў”.
“Калі чалавек хоча ўкласці капейку ў вытворчасць, падтрымайце яго, вызначыцеся, дзе вам патрэбна гэтая капейка, але не пускайце іх па коле, — запатрабаваў ён. — Дапамажыце яму стварыць вытворчасць, там жа будуць працаваць людзі. Усе гэтыя захады ў той ці іншай ступені маюцца, але яны разрозненыя, раззасяроджаныя па розных дакументах. Іх трэба аб’яднаць, актуалізаваць, зрабіць прыярытэтным нацыянальным праектам”.
Лукашэнка заявіў, што тэма развіцця рэгіёнаў “павінна чырвонай ніткай праходзіць праз усю будучую пяцігодку”, галоўны ўпор будзе зроблены “на рэгіёны, раёны, вобласці”.
“Мы не мусім сцягваць людзей у цэнтр краіны, у Мінск і наваколле. Людзі павінны жыць па ўсёй краіне”, — адзначыў спікер.
Паводле яго слоў, за два гады ў рамках праграмы “Адзін раён — адзін праект” рэалізавана 47 праектаў і створана звыш 4,5 тыс. працоўных месцаў, аднак, прызнаў ён, праграма “рэалізуецца не цалкам так, як задумвалася”. Прычына ў тым, што некаторыя чыноўнікі спрабуюць падвесці пад праграму праекты па мадэрнізацыі існых прадпрыемстваў, а яна прадугледжвае стварэнне новых, “хай нават невялікіх”.
Гэтая праграма, заявіў Лукашэнка, у наступныя пяць гадоў будзе ўзмоцненая, а спагнанне за яе рэалізацыю вырасце. “Літаральна праз некалькі дзён у мяне разгледзім вынікі гэтай праграмы. Паглядзім, як вы гэта зрабілі. Але папярэджваю: не хлусіце, калі ласка! Не рабіце выгляд, што вы нешта зрабілі, калі вы не зрабілі гэтага. Непапулярна перад прэзідэнцкімі выбарамі, але вы мой падыход ведаеце: “Дамовіліся — трэба рабіць. Кроў з носа, але трэба зрабіць”, — сказаў ён.
Згодна з праведзеным “Позіркам” аналізам даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у верасні 2024 года ў беларускай эканоміцы было занята 4 млн 108,7 тыс. чалавек — на 0,24% менш, чым у жніўні (4 млн 118,5 тыс.; -9,8 тыс.). Сёлета ў студзені ў эканоміцы было занята 4 млн 129,1 тыс. чалавек, у лютым — 4 млн 132,9 тыс., сакавіку — 4 млн 137,8 тыс., красавіку — 4 млн 126,5 тыс., траўні — 4 млн 112,2 тыс., чэрвені — 4 млн 113,6 тыс., ліпені — 4 млн 114,9 тыс.
Паводле даных Белстата, колькасць насельніцтва Беларусі на 1 студзеня 2024 года складала 9.155.978 чалавек. На пачатак 2023 года ў краіне жылі 9.200.617 чалавек. Такім чынам, за год колькасць жыхароў зменшылася на 44.639 (-0,49%).
На 1 студзеня 2022-га ў Беларусі пражывала 9.255.524 чалавекі, 2021-га — 9.349.645, 2020-га — 9.410.259.
З статыстыкі вынікае, што ад пачатку 2020 года колькасць жыхароў скарацілася на 254.281.
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСамая ўплывовая канфесія — праваслаўе, самая веруючая вобласць — Брэсцкая, заяўляе ўпаўнаважаны па справах рэлігійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнфляцыя можа "з’есці" дасягненні беларускай эканомікі — эксперт BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка